Сколіўскія Бяскіды
| Сколіўскія Бяскіды | |
|---|---|
Сколіўскія Бяскіды каля горада Сколэ | |
| Краіна | |
| Рэгіёны | Львоўская вобласць, Івана-Франкоўская вобласць |
| Найвышэйшая вяршыня | Парашка |
| Вышыня | 1268,5 м |
Сколіўскія Бяскіды (укр.: Сколівські Бескиди) — частка горнага масіву Усходніх Бяскідаў на тэрыторыі Львоўскай, часткова Івана-Франкоўскай абласцей. Назву масіў атрымаў ад размешчанага побач горада Сколэ. Найвышэйшы пункт масіву — гара Парашка (1268,5 м).
Будова
[правіць | правіць зыходнік]Масіў Сколіўскіх Бяскідаў складзены ў асноўным з флішу. У рэльефе пераважаюць паралельныя асіметрычныя хрыбты з вяршынямі Парашка, Высокі Верх, Магура, Трасцян і г. д.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]У лясным покрыве дамінуюць ялова-піхтавыя лясы, пашыраюцца плошчы другасных лугоў, на верхнім ярусе гор захаваліся фрагменты карэнных субальпійскіх лугоў. Рачныя даліны тэрасаваныя, даліны большай часткай разараныя.
На тэрыторыі Сколіўскіх Бяскідаў у 1999 годзе створаны Нацыянальны прыродны парк «Сколіўскія Бяскіды».
Сколіўскія Бяскіды з’яўляюцца раёнам пешаходнага, воднага і лыжнага турызму.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Сколіўскія Бяскіды. Горная дарога.
-
Ландшафты Сколіўскіх Бяскідаў.
-
Сколіўскія Бяскіды. Выгляд на Тухольку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географічна енциклопедія України: в 3-х томах / Ред. О. М. Маринич. — К. : «Українська Радянська Енциклопедія» імя М. П. Бажана, 1989 — ISBN 5-88500-015-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сколіўскія Бяскіды