Хуткая гарадская чыгунка ў Труймясце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема СКМ станам на 2013 год

Хуткая гарадская чыгунка (польск.: Szybka Kolej Miejska, SKM) у Труймясце — гарадская электрычка (S-Bahn), якая абслуговае гарады польскай агламерацыі Труймяста. Першапачаткова сістэма аб'ядноўвала Гданьск, Сопат і Гдыню, але пазней яна была падоўжана ў гарады Слупск, Лембарк, Вэйхерова і Тчэў.

Інтэрвал руху на трасе SKM вагаецца ад шасці хвілін да паўгадзіны, у залежнасці ад часу сутак. Рухомы састаў — электрацягнікі, у большасці чатырохвагонныя en57, але сустракаюцца і доўгія, счэпленыя з двух электрацягнікоў.

Кошт праезду вызначаецца зонамі, паміж Гданьскам і Гдыняй — 3 зоны.

Лінія двухкалейная, праходзіць паралельна да чыгуначнай галіны Тчэў — Вэйхерова, з правага боку ў кірунку Гданьск — Гдыня. Паміж асноўнай чыгуначнай галіной і SKM існуюць пераходы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]