Скочкі
Скочкі | |||||||||||||||
Скочкі дахавыя (Sempervivum tectorum) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Скочкі[1], Гарлянка[2] (Sempervívum) — род кветкавых раслін сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 40 см. Лісце мясістае, чаргаванае, ніжняе — у шчыльнай разетцы. Неквітучыя атожылкі ў выглядзе шарападобных разетак. Кветкі двухполыя, белыя, жоўтыя, ружовыя, чырвоныя ці пурпурныя ў шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — лістоўка. Пасля плоданашэння расліна адмірае.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. На Беларусі сустракаюцца скочкі атожылкавыя (Sempervivum sobolifera), якія часта выдзяляюць у род Jovibarba, трапляюцца па сухіх пясчаных месцах у хваёвых лясах. Як дэкаратыўныя расліны вырошчваюць скочкі дахавыя (Sempervivum tectorum) і скочкі каўказскія (Sempervivum caucasicum).
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўныя, лекавыя, харчовыя, меданосныя расліны. Лісце і маладыя парасткі спажываюць як салату.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Скочкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 469. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Скочкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 522—523. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Молодило — род Sempervivum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Sempervivum (англ.) // The Plant List
- Sempervivum // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Genus: Sempervivum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)