Скрыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Скрыль, Пухавіцкі раён)
Вёска
Скрыль
Дарога Н9347
Дарога Н9347
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 26 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843076
Скрыль на карце Беларусі ±
Скрыль (Беларусь)
Скрыль
Скрыль (Мінская вобласць)
Скрыль

Скрыль[1] (трансліт.: Skryĺ, руск.: Скрыль) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 9 кіламетраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 1897 г. вёска Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Дзейнічалі прыпісная царква, хлебазапаская крама.

У пачатку 20 ст. узгадываецца маёнтак Скрыль.

У 1920 г. адкрыта народнае вучылішча, якое пасля рэвалюцыі пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені, 35 вучняў (1922).

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1933 г. быў створаны калгас"Рассвет камуны", працавала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У траўні 1944 г. вёска была спалена.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 88 двароў, 647 жыхароў
  • На пачатку XX ст. — 83 двары, 502 жыхары. Маёнтак — 1 гаспадарка, 9 жыхароў
  • 1 студзеня 2002 — 39 двароў, 74 жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]