Скрыпнёвыя
Скрыпнёвыя | ||||||||||||||||
![]() Epilobium latifolium | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Onagraceae | ||||||||||||||||
|
Скрыпнёвыя[3], таксама Асліннікавыя[4] (Onagraceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін.
Налічвае каля 20—24 родаў, якія аб'ядноўваюць звыш 640 відаў, на Беларусі каля 25 відаў.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Пераважна шматгадовыя травы, часам кусты і паўкусты, рэдка невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае або супраціўнае, суцэльнае, звычайна ланцэтнае, суцэльнакрайняе ці зубчастае. Кветкі адзіночныя або з лісцінкамі ў коласпадобных, гронкападобных або мяцёлкавых суквеццях, большай часткай правільныя і абодваполыя, звычайна чатырочленікавыя, з кветкавай трубкай, прырослыя да завязі. Плод — каробачка або арэхападобны, рэдка — ягадападобны.
Роды[правіць | правіць зыходнік]
Сямейства налічвае два падсямействы, шесць трыб і 20 родаў[5]:
Падсямейства Ludwigioideae
Падсямейства Onagroideae
- Трыба Circaeeae
- Трыба Epilobieae
- Трыба Gongylocarpeae
- Трыба Hauyeae
- Трыба Lopezieae
- Трыба Onagreae
- Camissonia Link
- Camissoniopsis W.L.Wagner & Hoch
- Chylismia (Torr. & A.Gray) Raim.
- Chylismiella (Munz) W.L.Wagner & Hoch
- Clarkia Pursh — Кларкія
- Eremothera (P.H.Raven) W.L.Wagner & Hoch
- Eulobus Nutt. ex Torr. & A.Gray
- Gayophytum A.Juss.
- Oenothera L. — Асліннік
- Taraxia (Torr. & A.Gray) Raim.
- Xylonagra Donn.Sm. & Rose
Паводле The Plant List на 2013 год, у склад сямейства ўваходзяць 45 родаў, якія ўключаюць 832 віды[6].
Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Дэкаратыўныя, лекавыя, кармавыя, меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Скрыпнёвыя, Асліннікавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.474
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
- ↑ Genera in Onagraceae (англ.) . The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (11 студзеня 2013).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кипрейные (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі