Скрэб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скрэб на раўніне Наларбар (Аўстралія)

Скрэб — зараснікі нізкарослых (1-2 м) вечназялёных ксерафітных кустоў, распаўсюджаных у стэпах і паўпустынях Аўстраліі. У скрэбе пераважаюць кустовыя эўкаліпты, акацыі, кусты з сямейства бабовых і міртавых. У самых засушлівых раёнах скрэб складаецца з кустовых эўкаліптаў. Скрэб з віду Acacia harpophylla распаўсюджаны ў больш вільготнай (трапічнай) зоне.

Падобныя раслінныя супольнасці ў Афрыцы таксама называюцца скрэбамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]