Скідалька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скідалька
Характарыстыка
Даўжыня 28 км
Басейн 450 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°28′42″ пн. ш. 24°31′00″ у. д.HGЯO
Вусце Котра
 • Каардынаты 53°36′33″ пн. ш. 24°13′02″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Котра → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Мастоўскі раён, Гродзенскі раён
physical
Скідалька
Скідалька
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Скі́далька, Скі́даліца, Скідаля́нка, Скі́дзелька[1], Скідзяліца[1], Скідзялянка[1] — рака ў Беларусі, у Мастоўскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Рачная назва балцкага (літоўскага ці яцвяжскага) паходжання. Адпачатная балцкая форма — *Skidela.

Той жа корань Skid- у літоўскім гідроніме Skid-upys[2].

Звязана з літоўскім skidyti, skisti «разыходзіцца ў бакі; абтрэпвацца», kidyti, kedyti, kedėti «абтрэпвацца, ірвацца». Далей да гнязда слоў ад сінанімічных каранёў *kēd- / *kēt-. Водныя назвы, утвораныя ад гэтых каранёў, пазначалі або азёры з «ірванай» берагавой лініяй (з мноствам заток, што ўразаюцца ў сушу), або рэкі з цячэннем, якое на адносна абмежаваным участку свайго шляху рэзка мяняе кірунак[3]. Далей да індаеўрапейскага *(s)k(h)ed- «расколваць, раскідаць»[4].

Корань пашыраны пашыральнікам -el-, які таксама ў назве нёманскай ракі Зецела (Zietela > Дзятлаўка) паблізу ад *Скідзелы. Назва Зецела другасная, ад яцвяжскай назвы возера *Zeitō[5]. Пашыральнік -el- таксама ў назве ракі Дрысела на Павоччы (каля Разані), у якой корань той жа, што і ў назве дзвінскай Дрысы.

Значэнне рачных назваў з коранем Skid- можна перадаць як «Шчаціністая (рака)» (у канфігурацыйным сэнсе).

Вядомыя і балцкія гідронімы, утвораныя ад каранёў з процілеглай семантыкай «сціскання» (Жлобін, Горадзен, Гамея). Возера з такой назвай будзе, наадварот, мець роўную, «гладкую» берагавую лінію.

У «яцвяжскім» гідранімічным арэале на поўдні ад Нёмана налічваецца цэлы шэраг бессуфіксальна ўтвораных рачных назваў з сугучным пачаткам асноў Sk- і падобнай структурай гукаскладу: Скупа, *Skiba (> Шчыба), *Skara (> Шчара). Меркавана яцвяжскія, яны, аднак, вытлумачваюцца па-рознаму.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 28 км, 20 км з іх у Мастоўскім раёне[6]. Плошча вадазбору 450 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰.

Пачынаецца за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заполле Мастоўскага раёна, упадае ў Котру за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Некрашы Гродзенскага раёна.

Прытокі: рака Спушанка і меліярацыйныя каналы. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да вусця ракі Спушанка ў межах горада Скідзель) каналізаванае.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 303.
  3. В. Н. Топоров. Из индоевропейской этимологии III (1-3) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 1. Москва, 2006. С. 106—107, 119.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 918—919.
  5. А. П. Непокупный. Лингвогеографические связи литовских и белорусских форм названий г. Дятлово и его окрестностей // Балто-славянские исследования. М., 1974. С. 153, 155.
  6. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]