Перайсці да зместу

Скіфл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скіфл
Кірунак: поп-музыка, фолк-музыка
Вытокі: джаз, блюз, кантры, народная музыка
Месца і час узнікнення: ЗША, 1920-40-я, Вялікабрытанія, 1950-я
Разнавіднасці
Вытворныя: біт, брытанскі блюз, брытанскі рок, брытыш фолк рэвайвл

Скіфл (англ.: skiffle) — тып фолк-музыкі — спеў з акампанементам, які спалучае элементы англійскіх фолк-куплетаў і амерыканскага дыксілэнда. Інструментарый абавязкова ўключаў гітару, гармонік і пральную дошку ў якасці рытм-інструмента. Найвядомейшы выканаўца скіфл (які працягваў выступаць аж да канца 1990-х) — Лоні Донэган. Скіфл не патрабуе глыбокіх ведаў у музыцы і ўмення добра граць на якім-небудзь музычным інструменце, адсюль яго прастата і папулярнасць.

Першапачаткова скіфл атрымаў распаўсюджанне ў ЗША ў 1900-я гады, затым у 1950-я гады стаў папулярным у Вялікабрытаніі. Першы гурт Джона Ленана, The Quarrymen, быў скіфл-гуртом. Пазней у жанры працаваў Mungo Jerry.

У савецкім фільме «Дзяўчына з гітарай» (1958 год, рэжысёр Аляксандр Файнцымер) зняўся фолк-музычны гурт з Вялікабрытаніі «City Ramblers», які граў у жанры скіфл. Ён выканаў песню «Доктар Джаз» ("Dr. Jazz").