Слабадан Мілошавіч
Слабадан Мілошавіч Слободан Милошевић | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
23 ліпеня 1997 — 7 кастрычніка 2000 | |||
Папярэднік | Зоран Ліліч | ||
Пераемнік | Воіслаў Каштуніца | ||
| |||
11 студзеня 1991 — 23 ліпеня 1997 | |||
Папярэднік | пасада зацверджаная | ||
Пераемнік | Драган Томіч (в.а.) Мілан Мілуцінавіч | ||
| |||
8 мая 1989 — 11 студзеня 1991 | |||
Папярэднік | Петар Грачанін Любіша Ігіч (в.а.) | ||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||
Партыя | Ліга камуністаў Югаславіі (1959–1990) Сацыялістычная партыя Сербіі (1990–2006) | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | праваслаўе | ||
Нараджэнне | 20 жніўня 1941 Пажаравац, Тэрыторыя ваеннага камандзіра ў Сербіі | ||
Смерць | 11 сакавіка 2006 (64 гады) Гаага, Нідэрланды | ||
Пахаванне | |||
Бацька | Svetozar Milošević[d] | ||
Жонка | Мір'яна Маркавіч (1971–2006) | ||
Дзеці | Марка і Марыя | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Слабадан Мілошавіч[1] (сербск.: Слободан Милошевић [slɔbɔ̌dan milɔ̌ːʃɛʋitɕ]; 20 жніўня 1941 — 11 сакавіка 2006) — сербскі і югаслаўскі палітык, які быў прэзідэнтам Сербіі (спачатку Сацыялістычнай Рэспублікі Сербіі ў складзе Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі) з 1989 да 1997 года і прэзідэнтам Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі з 1997 да 2000 года. Узначальваў Сацыялістычную партыю Сербіі з моманту яе заснавання ў 1990 годзе. Прыйшоў да ўлады як прэзідэнт Сербіі пасля таго, як ён і яго прыхільнікі сцвярджалі пра неабходнасць рэформаў Канстытуцыі Югаславіі 1974 года з-за нібыта маргіналізацыі Сербіі і яе палітычнай няздольнасці стрымліваць албанскія сепаратысцкія хваляванні ў правінцыі Косава.
Ягонае прэзідэнцтва ў Сербіі і Федэратыўнай Рэспубліцы Югаславіі было адзначана буйнымі рэформамі ў канстытуцыі Сербіі ў 1980-я і 1990-я гады, якія скарацілі паўнамоцтвы аўтаномных правінцый Сербіі і ў 1990 годзе замянілі марксісцка-ленінскую аднапартыйную сістэму на шматпартыйную, спробамі рэформаў канстытуцыі Югаславіі 1974 года, распадам Югаславіі і пачаткам Югаслаўскіх войнаў, стварэннем Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі з былых рэспублік Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі Сербіі і Чарнагорыі, вядзеннем перамоваў па Дэйтанскім пагадненні ад імя баснійскіх сербаў, якое скончыла Баснійскую вайну ў 1995 годзе, і яго звяржэннем у 2000 годзе.
У разгар аперацыі «Саюзная сіла», якую праводзілі войскі НАТА ў Югаславіі ў 1999 годзе, быў абвінавачаны міжнародным крымінальным трыбуналам па былой Югаславіі ў ваенных злачынствах, у тым ліку генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці ў сувязі з войнамі ў Босніі, Харватыі і Косава.
Сышоў у адстаўку з пасады прэзідэнта Югаславіі на фоне дэманстрацый супраць спрэчных прэзідэнцкіх выбараў 24 верасня 2000 года, а 31 сакавіка 2001 года быў арыштаваны югаслаўскай федэральнай уладай па падазрэнні ў карупцыі, перавышэнні службовых паўнамоцтваў і прысваенні грошай. Першае расследаванне па Мілошавічу было спынена з-за адсутнасці доказаў, што заахвоціла прэм’ер-міністра Сербіі Зорана Джынджыча выдаць яго міжнароднаму крымінальнаму трыбуналу па былой Югаславіі, каб замест гэтага ён прадстаў перад судом за здзяйсненне ваенных злачынстваў. У пачатку судовага працэсу Мілошавіч асудзіў трыбунал як незаконны, паколькі ён быў распачаты без згоды Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і адмовіўся прызначаць адваката для сваёй абароны. Мілошавіч вёў сваю ўласную абарону на працягу пяцігадовага працэсу, які скончыўся без прысуду, калі ён памёр у сваёй турэмнай камеры ў Гаазе 11 сакавіка 2006 года. Мілошавіч, які пакутаваў на хваробу сэрца і гіпертэнзію, памёр ад сардэчнага прыступу. Трыбунал адмовіўся ад адказнасці за смерць Мілошавіча, заявіўшы, што той адмовіўся прымаць прапісаныя лекі і медыкаменты. У лютым 2007 года Міжнародны суд вынес асобнае рашэнне па справе аб баснійскім генацыдзе, што не было ніякіх доказаў сувязі паміж Сербіяй і Мілошавічам і генацыдам з боку баснійскіх сербаў у баснійскай вайне. Тым не менш, суд пастанавіў, што Мілошавічам і іншымі кіраўнікамі Сербіі была парушана Канвенцыя аб генацыдзе, бо яны не здолелі прадухіліць генацыд і не супрацоўнічалі з міжнародным трыбуналам у пакаранні асобаў, вінаватых у генацыдзе, у прыватнасці генерала Ратку Младзіча, а таксама парушаны абавязацельствы па выкаанні часовых мераў па распараджэнні суда.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 374. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мілошавіч Слабадан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 374. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Пажаравацы
- Памерлі 11 сакавіка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Гаазе
- Пахаваныя ў Сербіі
- Прэзідэнты Сербіі
- Кандыдаты ў прэзідэнты Сербіі
- Абвінавачаныя Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі
- Удзельнікі Баснійскай вайны
- Удзельнікі вайны ў Харватыі
- Прэзідэнты Югаславіі
- Камуністы Сербіі
- Члены Сацыялістычнай партыі Сербіі