Слабадское (балота)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слабадское
Каардынаты: 54°49′03″ пн. ш. 28°23′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Плошча 22 км²
Слабадское (Беларусь)
Слабадское
Слабадское
Слабадское (Віцебская вобласць)
Слабадское
Слабадское

Слабадское — балота нізіннага (93 %) і пераходнага (7 %) тыпаў у Докшыцкім (1,5 тыс. га) і Лепельскім (0,7 тыс. га) раёнах Віцебскай вобласці, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў вадазборы ракі Сергуч. Усход балота прымыкае да берагоў азёраў Вольшыца і Плаўна. Плошча балота складае 2,2 тыс. га, у межах прамысловага паклада 2,1 тыс. га. Сярэдняя глыбіня торфу 2.5 м, ступепь распаду нізіннага 35 %, пераходнага 13 %, попельпасць адпаведна 10 % і 4 %. На 1 студзеня 1984 запасы торфу складалі 9,5 млн. т. Балота ў натуральным стане. Месцамі ўчасткі хваёвых і бярозавых лясоў, хмызнякі з вярбы і вольхі, травяное покрыва з асок, сфагнавыя імхі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]