Слабадскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Слабадскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Яблонаўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 1 013
Код аўтам. нумароў 5

Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Яблонаўка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Задворскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Задвор’е. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 26 жніўня 1961 года перайменаваны ў Слабадскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Слабада. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Яблонаўка[1]. 29 чэрвеня 2006 года з часткі сельсавета ўтвораны Наваколасаўскі сельсавет[2]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Заямнаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1013 чалавек[4], з іх 90,1 % — беларусы, 4,6 % — палякі, 4,3 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.