Бялкоўшчынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Слабененскі сельсавет)
Бялкоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Бялкоўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 25 чэрвеня 2008
Насельніцтва
  • 1 137 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Бялко́ўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бялкоўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Слабененскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Слабены. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бялкоўшчына, сельсавет перайменаваны ў Бялкоўшчынскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Велікамыскага сельсавета[2], 11 лютага 1972 года — частка скасаванага Стрыпунскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Гінкаўшчына, Забалоцце, Мелеўшчына, Наздрачуны, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі і Ябравічы)[3], 19 красавіка 1973 года — частка скасаванага Шутавіцкага сельсавета (вёска Васілевічы)[4]. 15 мая 1978 года ў склад адноўленага Кушлянскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Забалоцце, Мелеўшчына, Наздрачуны, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Ябравічы і хутар Гінкаўшчына)[5]. 20 чэрвеня 1988 года ў склад горада Смаргонь уключана вёска Садовая[6]. 20 лістапада 1989 года ў склад Залескага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Алешышкі, Базары, Вялікая Мыса, Камунарка, Мігулі, Міхнічы і Мыксы)[7]. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каранёўскага сельсавета[8].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Асінаўка, Аславяняты, Бялкоўшчына, Васілевічы, Галяшонкі, Глінна, Караваі, Краснае, Кулакова, Ляўкі, Навінка, Панара, Сазоны, Слабсны, Студзянец, Стымоні, Талмуцішкі, Татаршчына, Хадакі, Харукова, Хацені і Хвецавічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  6. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  7. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  8. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.