Славамір Антановіч
| Славамір Антановіч | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 9 студзеня 1955[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 лістапада 2020 (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, юрыст, журналіст |
| Мова твораў | беларуская і руская |
Славамір Валяр’янавіч Антановіч (9 студзеня 1955[1], Піляўсі, Гродзенская вобласць — 15 лістапада 2020, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт, журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Піляўсі (зараз — Шчучынскі раён). У 1972 годзе скончыў з залатым медалём Каменскую школу.
Вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце, на юрыдычным факультэце БДУ.
Працаваў энергетыкам на шчучынскім масласырзаводзе, інструктарам Шчучынскага райкама КПБ, карэспандэнтам газет «Мінская праўда» і «Звязда». У працоўнай біяграфіі — пасады саветніка Старшыні Вярхоўнага Суда, начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта, галоўнага саветніка Прэм’ер-міністра.
Аўтар гістарычных і біяграфічных раманаў.
Лаўрэат прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў.
У 2019 годзе С. Антановіча выключылі з Саюза пісьменнікаў Беларусі на падставе рашэння суда Смалявіцкага раёна за распаўсюд звестак, якія ганьбяць гонар М. Чаргінца.
Памёр у 2020 годзе ў Піляўсях.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 27 сакавіка 2025.