Славацкая нацыянальная галерэя
Выгляд
| Славацкая нацыянальная галерэя | |
|---|---|
| Лагатып | |
| | |
| Заснаваны | 29 ліпеня 1949 |
| Адкрыты | 1943 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Браціслава (штаб-кватэра) |
| Праезд | вул. Р'ечна 1, Браціслава |
| Дырэктар | Др. Катарына Байцурава |
| Адкрыты | штодня з 10:00 да 18:00, акрамя панядзелку |
|
sng.sk (славацк.) sng.sk/en (англ.) |
|
Славацкая нацыянальная галерэя (славацк.: Slovenská národná galéria, SNG) — сетка галерэй у Славакіі, найбуйнейшы музей славацкага мастацтва. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Браціславе.
Заснавана 29 ліпеня 1949 года. У Браціславе размешчана ў палацы Эстэрхазі і ў будынку Водныя казармы (славацк.: Vodné kasárne), якія прылягаюць адзін да аднаго. У 1950-я гады палац Эстэрхазі быў перабудаваны спецыяльна для галерэі, а ў 1970-я гады пашыраны.
Галерэя таксама мае аддзяленні за межамі Браціславы: у Зволенскім замку, у замку Стражкі (Спішска Бела), у Ружамберку і ў Пезінку.
У збор уваходзяць славацкія карціны, скульптуры, графіка і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Славацкая нацыянальная галерэя- Афіцыйны сайт галерэі (англ.)
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.