Славацкі дэмакратычны і хрысціянскі саюз — Дэмакратычная партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славацкі дэмакратычны і хрысціянскі саюз — Дэмакратычная партыя
славацк.: Slovenská demokratická a kresťanská únia - Demokratická strana
Выява лагатыпа
Лідар Мікулаш Дзурында
Дата заснавання 2000
Штаб-кватэра Ružinovská 28 827 35
Браціслава
Краіна
Ідэалогія кансерватызм, хрысціянская дэмакратыя
Інтэрнацыянал Еўрапейская народная партыя
Колькасць членаў 2 900
Месцаў у Нацыянальнай радзе
28 / 150
Месцаў у Еўрапарламенце
2 / 13
Партыйны друк Modré správy[1]

Славацкі дэмакратычны і хрысціянскі саюз — Дэмакратычная партыя (славацк.: Slovenská demokratická a kresťanská únia — Demokratická strana; SDKÚ-DS) — хрысціянска-дэмакратычная партыя, дзеючая ў Славакіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе прэм’ер-міністр Мікулаш Дзурында заснаваў партыю Славацкі дэмакратычны і хрысціянскі саюз. Устаноўчы з’езд партыі адбыўся ў Браціславе 18 лістапада 2000 года. На парламенцкіх выбарах 2002 года партыя атрымала 15,09% галасоў і правяла 28 дэпутатаў у парламент. Прэм’ер-міністрам застаўся лідар партыі Мікулаш Дзурында. На прэзідэнцкіх выбарах 2004 года кандыдат СДХС Эдуард Кукан атрымаў у першым туры 22,09% галасоў, саступіўшы Івану Гашпаравічу, які стаў прэзідэнтам у другім туры, менш за 0,2% галасоў.

21 студзеня 2006 года СДХС і блізкая да яго Дэмакратычная партыя правялі аб’яднаўчы з’езд, у выніку чаго партыя атрымала сучасную назву. На парламенцкіх выбарах 2006 года партыя атрымала 18,35% галасоў і правяла 31 дэпутата ў парламент, аднак кіруючую кааліцыю сфарміравала левацэнтрысцкая партыя Курс — сацыяльная дэмакратыя, з-за чаго СДХС-ДП сышла ў апазіцыю.

Партыя таксама прадстаўлена ў Еўрапарламенце. Паводле вынікаў выбараў 2004 года, у ім было прадстаўлена 3 дэпутаты з 14 месцаў, прызначаных для Славакіі, а паводле вынікаў выбараў 2009 года — 2 дэпутаты з 13 месцаў, прызначаных для Славакіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]