Славаціцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славаціцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Славацічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 красавіка 2017
Насельніцтва (2009) 772
Код аўтам. нумароў 4

Слава́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Славацічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе Зэльвенскага раёна. 18 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дабраселецкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 772 чалавекі[2], з іх 95,9 % — беларусы, 3,4 % — палякі[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Славацічы, вёскі Авечыцы, Запруддзе, Зенькаўцы, Манцякі, Мелехавічы, Паўлавічы, Пічукі, Хамічы, Церахавічы, Яруцічы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.