Слава (кінатэатр, Масква)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кінатэатр
Кінатэатр «Слава»
55°45′42″ пн. ш. 37°46′24″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Масква
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі
Першае згадванне 1954
Дата заснавання 1952
Будаўніцтва 19541958 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7730699000№ 7730699000
Сайт slava.com/kino
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Культурна-забаўляльны цэнтр «Слава» — маскоўскі кінатэатр, славутасць Масквы і раёна Пярова, знаходзіцца на Шашы Энтузіястаў, 58. Праект распрацаваны савецкімі архітэктарамі — Іванам Жалтоўскім, Мікалаем Сукаянам, Ст. Васкрасенскім. Будаўніцтва кінатэатра вялося чатыры гады, з 1954 па 1958 год. Быў падпалены двойчы. Апошні раз падпалены невядомымі 3 лютага 2007 года. З тых часоў, кінатэатр зачынены. Кінатэатр меў 2 залы для гледачоў па 440 месцаў (агулам каля 890 чалавек), 3 паверхі.

Гісторыя кінатэатра[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва кінатэатра «Слава» пачалося ў 1954 годзе. Чарцяжы кінатэатра стварылі савецкія архітэктары Іван Жалтоўскі[1], Мікалай Сукаян, Ст. Васкрасенскі і іншыя. Будаўніцтва кінатэатра скончылася праз чатыры гады — у 1958 годзе. У 2006 годзе кінатэатр «Слава» быў зачынены і перададзены арандатарам . Кінатэатр быў здадзены ў арэнду на 49 гадоў. Пачатковая цана пакупкі кінатэатра была 2,891 млн руб. У 2007 годзе невядомыя падпалілі кінатэатр і зніклі — кінатэатр быў спалены дашчэнту. У 2006 годзе кінатэатр «Слава» быў захоплены ўзброенымі людзьмі — рэйдэрскі захоп, які справакавалі сталічныя ўлады супраць арандатараў памяшканняў кінатэатра «Слава». Кінатэатр таксама меў залу з рэстаранам, більярдам, кафэ і сушы-барам.

Умяшчальнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кінатэатр Слава меў 2 глядзельныя залы па 440 месцаў (агулам 880 месцаў).

Знешняе апісанне кінатэатра[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная частка фасаду кінатэатра «Слава» больш за ўсё нагадвае галоўны фасад будынка Скакавога таварыства, які знаходзіцца ў Маскве, на Бегавой вуліцы, выбудаванага ў 1903—1905 гадах. Чатыры злучаныя парамі калоны кінатэатра нясуць у сабе трохвугольны франтон з выразанай аркай, падкрэсленай скразным рэльефам.

Пажар 3 лютага 2007[правіць | правіць зыходнік]

3 лютага 2007 года каля 12:00 дня ў кінатэатры «Слава» адбыўся пажар. Абставіны невядомыя. На месца неадкладна прыбылі хуткая дапамога, пажарная і міліцыя. Пажар спрабавалі пагасіць каля 40 брыгад пажарных. У працэсе гашэння пацярпелі двое пажарных. Увечары таго ж дня, у 16:05 пажар быў цалкам ліквідаваны. Таксама некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што кінатэатр «Слава» гарэў і да 2007.

Рэканструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2017 года, маскоўскі грамадскі дзеяч Андрэй Смагін выступіў аўтарам і ініцыятарам аднаўлення кінатэатра. З гэтай нагоды ён напісаў зварот дэпутата маскоўскай гарадской думы Аляксандру Смятанаву, і праз некаторы час атрымаў наступны адказ[2]:

Паважаны Андрэй Максімавіч! Ваш зварот мной быў падрыхтаваны і накіраваны запыт кіраўніку Дэпартамента культурнай спадчыны Масквы. Аб выніках разгляду вы будзеце праінфармаваныя

.

7 лістапада 2017 года Андрэй Смагін атрымаў адказ ад Дэпартамента культурнай спадчыны горада Масквы[3].

4 снежня 2017 года ў сядзібе раёна Пярова горада Масквы адбылася сустрэча, на якой прысутнічалі: Аляксандр Смятанаў, кіраўнік управы Дзмітрый Плахіх, кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння Андрэй Цюрын і інвестар, які абавязаўся ў бліжэйшы час аднавіць кінатэатр[4][5][6].

Зноскі

  1. Іван Жалтоўскі — чалавек, які пабудаваў Маскву
  2. Адказ Аляксандра Сметанава па нагоды аднаўлення кінатэатра (руск.). Маскоўская гарадская дума. Праверана 13 снежня 2017.
  3. Адказ Дэпартамента культурнай спадчыны па нагоды аднаўлення кінатэатра (руск.). Дэпартамент культурнай спадчыны Масквы. Праверана 13 снежня 2017.
  4. Слава вяртаецца ў Перово (руск.)(недаступная спасылка). Прэфектура ВАО. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2017. Праверана 13 снежня 2017.
  5. Кінатэатр «Слава» на Шашы Энтузіястаў будзе рэканструявана (руск.)(недаступная спасылка). ВАО. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2017. Праверана 13 снежня 2017.
  6. Слава будзе рэканструяваны (руск.). Газета Усходняя акруга. Праверана 13 снежня 2017.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]