Слава Рашкай
Слава Рашкай | |
---|---|
Slava Raškaj | |
| |
Імя пры нараджэнні | Фрыдэрыка Славаміра Олга Рашкай[1] |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1877 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 1906 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сла́ва Ра́шкай (харв.: Slava Raškaj, 2 студзеня 1877—29 сакавіка 1906) — харвацкая акварэлістка, якая лічыцца першай з харвацкіх імпрэсіяністаў[2]. Слава была глухой ад нараджэння, аднак атрымала адукацыю ў Вене і Заграбе, быўшы вучаніцай Белы Чыкаш-Сесіі. У 1890-х гадах яе працы выстаўляліся ў Еўропе, у тым ліку на Сусветнай выстаўцы 1900 года[1]. У 26 гадоў у Славы была дыягнаставана дэпрэсія, яе змясцілі ў бальніцу, дзе яна правяла тры апошнія гады свайго жыцця. Памерла ў 1906 годзе ад сухотаў. Да 1990-х гадоў яе працы заставаліся амаль незаўважанымі, аднак у апошнія гады цікавасць да іх узрасла.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Слава нарадзілася ў харвацкім горадзе Озалі 2 студзеня 1877 года ў сям'і, якая належала да сярэдняга класа (яе маці кіравала мясцовым аддзяленнем пошты, у той час гэта была прэстыжная прафесія); яе назвалі Фрыдэрыка Славаміра Олга Рашкай (харв.: Friderika Slavomira Olga Raškaj)[1]. Маці Славы, Олга, любіла маляванне і перадала гэтую любоў абедзвюм сваім дочкам — Славе і Паўле (Паўла стала школьнай настаўніцай у Орахавіцы і займалася маляваннем у вольны час)[1].
У восем гадоў Рашкай адправілі ў Вену для навучання ў школе для глухіх дзяцей. У той час яна малявала класічныя скульптуры, малюнкі яны выкананы алоўкам ці тушшу. Дзве з яе ранніх прац ацалелі і выстаўлены ў харвацкім Школьным музеі на плошчы маршала Ціты ў Заграбе[1]. У гэты ж час Слава вывучае нямецкую і французскую мовы, а праз некаторы час у маляванні пераходзіць на акварэль і гуаш.
Пасля вяртання Славы дамоў мясцовы школьны настаўнік заўважыў яе талент да мастацтва і папрасіў яе бацькоў адправіць дачку ў Заграб у атэлье да знакамітага мастака Влахі Букаваца. Аднак той адмовіўся вучыць Славу, і яна ў 1896 годзе стала вучаніцай Белы Чыкаш-Сесіі. Наступныя некалькі гадоў Слава працавала з Белам, пражываючы ў Дзяржаўным інстытуце для глуханямых дзяцей (харв.: Zemaljski zavod za odgoj gluhonijeme djece) на Іліцы, у якім яе былы настаўнік Іван Муха-Отаіч атрымаў пасаду дырэктара[1][3]. Замест студыі яна малявала ў мясцовым моргу, дзе пазней Отаіч дапамог арганізаваць уласнае атэлье. У гэты перыяд Слава малявала змрочныя нацюрморты з незвычайнымі прадметамі (марскімі зоркамі, сярэбранымі шкатулкамі, ружамі і совамі, амарам і веерам.
У канцы 1890-х Слава пачала працаваць на пленэры, малюючы Заграбскі батанічны сад і гарадскія паркі, у тым ліку Максімір . Колеравая гама стала святлейшай і лягчэйшай[1]. У 1899 годзе яна вярнулася ў Озаль і працягнула маляваць на прыродзе. Лепшыя яе працы былі створаны ў 1890-х гадах, сярод іх «Аўтапартрэт», «Вясна ў Озалі», «Стары млын» і іншыя. Першая выстаўка шасці прац Славы прайшла ў 1898 годзе ў Павільёне мастацтваў , які нядаўна адкрыўся, дзе таксама выставілі карціны вядомых Влахі Букаваца і Менцы Клемента Црнчыча . Яе працы выстаўляліся ў Санкт-Пецярбургу і Маскве[1]
У 1900 годзе ў Славы пачалі праяўляцца сімптомы дэпрэсіі, яна пачала маляваць сталі старыя закінутыя вадзяныя млыны, глыбіні каньёна ракі Купы, руіны. Яе шпіталізавалі, але неўзабаве перавялі на хатняе лячэнне. Тым не менш, яе стан пагаршаўся, і ў 1903 годзе Славу шпіталізавалі ў Стэневецкую псіхіятрычную бальніцу. У апошнія гады яна перастала маляваць і сканала ад сухот 29 сакавіка 1906 года[1].
Найбольш значныя працы:
- «Stablo u snijegu» (Дрэва ў снезе)
- «Rano proljeće» (Ранняя вясна)
- «Proljeće u Ozlju» (Вясна ў Озалі)
- «Zimski pejsaž» (Зімовы пейзаж)
- «Lopoči» (Гарлачыкі)
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]У 2004 годзе выйшаў фільм Далібара Матаніча пра адносіны Славы Рашкай з Белам Чыкаш-Сесіем, названы «100 хвілін Славы»[4][5].
У 2008 годзе ў галерэі Кловічавы дворы адкрылася вялікая выстаўка, дзе можна было ўбачыць 185 працы Славы. Выстаўка працавала з мая па жнівень[1].
У снежні 2000 года Харвацкі народны банк выпусціў сярэбраную памятную манету з выявай Славы[6] у серыі «Знакамітыя харваткі».
У Заграбе дзейнічае Адукацыйны цэнтр для дзяцей з парушэннямі слыху імя Славы Рашкай (харв.: Centar za odgoj i obrazovanje «Slava Raškaj» Zagreb).
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Ožegović, Nina (26 May
2008). "Sjaj genijalne slikarice" [Glory of a genius artist]. Nacional(харв.). Архівавана з арыгінала 22 ліпеня 2012. Праверана 15 October 2010.
{{cite news}}
: line feed character у|date=
на пазіцыі 8 (даведка); Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Ljiljana Kolešnik Neuspjela retrospektiva (харвацкая) // Kvartal: kronika povijesti umjetnosti u Hrvatskoj. — 2008.
- ↑ Josip Medved s učenicima prvog zavoda za gluhonijeme u Zagrebu (харв.)(недаступная спасылка). Croatian School Museum. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2013. Праверана 15 кастрычніка 2010.
- ↑ Sto minuta slave (харв.). DaliborMatanic.com. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2013. Праверана 15 кастрычніка 2010.
- ↑ 100 Minutes of Glory (2004) . Internet Movie Database. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2013. Праверана 15 кастрычніка 2010.
- ↑ Slava Raškaj (харв.)(недаступная спасылка). Croatian National Bank. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2013. Праверана 15 кастрычніка 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слава Рашкай
- Slava Raškaj Краткая биография
- Article about the 2008 retrospective Архівавана 13 чэрвеня 2011. at the Klovićevi dvori gallery website (харв.)