Слава Украіне!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надпіс «Слава Україні» на помніку незалежнасці ў Харкаве

Слава Украіне! (укр.: Слава Україні!) — украінскае вітанне, нацыянальны лозунг.

Гэтае вітанне выкарыстоўвалі ў часы Укранскай Народнай Рэспублікі і міжваенныя гады. «Слава Украіне — Героям Слава!» (укр.: Слава Україні — Героям Слава!) было распаўсюджана ва Украінскай паўстанчай арміі(УПА), падкантрольнай Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў рэвалюцыйнай (укр.: Організація українських націоналістів революційна (ОУНр)). У кананічнай АУН-УПА пад кіраўніцтвам Андрэя Мельніка замест гэтага ўжывалі «Слава Украіне — Навекі Слава!» (укр.: Слава Україні — Навіки Слава!).

«Слава Украіне! Героям слава!» з’яўляецца лозунгам Кангрэсу ўкраінскіх нацыяналістаў.

Лозунг шырока выкарыстоўваецца ва Украіне з канца 2013 года падчас і пасля Еўрамайдана, ён таксама набыў папулярнасць як падбадзёрлівы вокліч падчас масавых спартыўных спаборніцтваў ва Украіне.

24 жніўня 2018 года на парадзе да Дня Незалежнасці Украіны ўпершыню было афіцыйна выкарыстана прывітанне «Слава Україні!» — «Героям Слава!»[1].

4 кастрычніка 2018 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб унясенні змяненняў у статут Узброеных Сіл Украіны», якім было зацверджана новае вітанне ва ўкраінскай арміі і ўнесены змены ў Статут УСУ, дзе слова «таварыш» замянілі на «пан» і «пані»[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі