Славутыч
| Горад | |||||
| Славутыч | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Славутич | |||||
|
|||||
| 51°31′14″ пн. ш. 30°45′25″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Раён | Вышгарадскі раён | ||||
| Гарадская грамада | Славутыцкая | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1986 | ||||
| Плошча | 2,53 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 143 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 24464 чалавекі (01.01.2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 4579 | ||||
| Паштовыя індэксы | 07100 — 07199 | ||||
|
|
|||||
| e-slavutich.gov.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Славутыч[1] (укр.: Славутич) — горад у Кіеўскай вобласці Украіны. Горад стаіць на левым беразе Дняпра (Славутыч — старажытная славянская назва Дняпра). Станам на сакавік 2025 года, насельніцтва Славутыча каля 20.000 чалавек. Большасць дарослага насельніцтва працуе на Чарнобыльскай АЭС.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Славутыч размешчаны на левым беразе Дняпра, за 40 км ад Чарнігава, 45 км ад Прыпяці, 50 км ад Чарнобыля і 200 км ад Кіева. Геаграфічна знаходзіцца ў межах Чарнігаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці, аднак адміністрацыйна адносіцца да Кіеўскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Славутыч — наймаладзейшы горад Украіны. Яго будаўніцтва пачалося ў 1986 годзе неўзабаве пасля Чарнобыльскай аварыі, каб размясціць у ім працаўнікоў АЭС з сем’ямі, эвакуіраваных з Прыпяці. Назва ўзятая ад старарускай назвы ракі Дняпро.
Першыя жыхары засяліліся ў свае хаты ў кастрычніку 1988 года. Дагэтуль тут пераважна жывуць пацярпелыя, адселеныя з забруджанай зоны, 8000 з якіх у часе аварыі былі дзецьмі. Большасць працаздольнага насельніцтва Славутыча працуе на атамнай станцыі, куды пракладзеная чыгунка, што двойчы перасякае беларускую мяжу, а таксама на прадпрыемствах зоны адчужэння.
Славутыч быў запланаваны як «горад XXI стагоддзя», у яго пабудове ўдзельнічалі будаўнікі і архітэктары з васьмі савецкіх рэспублік: Азербайджанскай, Армянскай, Грузінскай, Латвійскай, Літоўскай, Расійскай, Украінскай і Эстонскай. У выніку горад падзелены на восем мікрараёнаў[2], якія маюць свой унікальны стыль і атмасферу.
Да 17 ліпеня 2020 горад меў статус абласнога значэння і не ўваходзіў у склад якога-небудзь раёнаў. Горад быў цэнтрам Славутыцкага гарадскога савета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]| 1989 | 2001 | 2008 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 11 364 | 24 402 | 24 391 | 24 492 | 24 726 | 24 826 | 25 112 |
У Славутычы назіраецца высокая нараджальнасць і нечакана нізкая смяротнасць, таму сярэдні ўзрост жыхара Славутыча значна меншы за любы іншы горад Украіны. Больш за ⅓ ягоных насельнікаў маладзейшыя за 18 гадоў.
Мова
[правіць | правіць зыходнік]| украінская мова | руская | беларуская | армянская |
|---|---|---|---|
| 55,42 % | 42,58 % | 1,25 % | 0,26 % |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Sébastien Daycard-Heid.. A second life for the inhabitants of Chernobyl (англ.)(недаступная спасылка). Cafébabel (24 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2013. Праверана 27 красавіка 2016.
- ↑ https://www.letelegramme.fr/ar/viewarticle1024.php?aaaammjj=19970314&article=1819991&type=ar
- ↑ http://media.slav.gov.ua/4506/1/CHK_19(1)-2016.pdf
- ↑ Флагшток
- ↑ https://www.geocaching.com/geocache/GC70P23_eleven-saxons-in-slavutich
- ↑ https://tetiivmiskrada.gov.ua/album/20/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Славутыч
- Афіцыйны сайт Архівавана 8 сакавіка 2017. (укр.)
- База дадзеных Дзяржаўнай службы статыстыкі Украіны Архівавана 31 ліпеня 2014. (укр.)

