Слаўкавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слаўкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глускі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Заеліца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 489
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Сла́ўкавіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Заеліца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слаўкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 29 сакавіка 2005 года цэнтр перанесены ў вёску Заеліца.

20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Клятнянскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Клетнае, пасёлкі Зара, Красны, вёскі Байлюкі, Барбарова, Баянава, Бярэжкі, Вайцяхова, Малінава, Новаандрэеўка, Пагарэлае, Пяценка)[1]. 13 красавіка 2018 года ў склад сельсавета з Хваставіцкага сельсавета перададзена вёска Гарадзішча[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (7 населеных пунктаў) — 1274 чалавекі[3], з іх 93,2 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1489 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.