Слепазмейкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Слепазмейкі
Typhlops subcrotillus.jpg
Typhlops subcrotillus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Typhlopidae Merrem, 1820

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   174338
NCBI   34978
EOL   8113
FW   38071
Не блытаць з Слепакі

Слепазмейкі, або слепуны[1] (Typhlopoidea) — сямейства неядавітых змей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 10-80 сантыметраў. Многія рысы будовы слепуноў звязаны з жыццём у глебе. Цела ў іх звычайна тонкае, цыліндрычнае, чэрвепадобнае, укрыта з усіх бакоў аднолькавымі дробнымі, акруглымі, гладкімі, бліскучымі лускавінкамі. Хвост кароткі, тоўсты, на канцы мае невялікі шыпік, на які жывёліна абапіраецца пры руху ў глебе. Вочы рэдукаваныя (адсюль назва), знаходзяцца пад скурай. Галава прыплюшчаная спераду, пакрыта буйнымі шчыткамі, косткі чэрапа шчыльна злучаны паміж сабой, на верхняй сківіцы маюцца накіраваныя назад зубы.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць у глебе. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных абласцях у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Аўстраліі і Акіяніі: у Сярэдняй Азіі водзіцца адзін від — слепазмейка. Від Ramphotyphlops braminus жыве нават у Антарктыцы. Такому шырокаму распаўсюджанню гэтых слепуноў спрыяла іх перамяшчэнне ў вазонах з хатнімі раслінамі, а таксама здольнасць да партэнагенезу.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.

Яйцакладныя, некаторыя яйцажывародныя.

Зноскі

  1. Слепазмейкі, Слепуны/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.6

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жизнь животных. В 7-ми т. Т. 5. Земноводные. Пресмыкающиеся — М.: Просвещение, 1985. (руск.) 
  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сямействы змей