Слонімская губерня
Jump to navigation
Jump to search
![]() | |
Цэнтр | Слонім |
Утворана | 1796 |
Скасавана | 1797 |
Пераемнасць: | |
← Рэч Паспалітая Літоўская губерня → |
Слонімская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Расійскай імперыі, якое існавала ў 1796—1797 гадах. Губернскі горад — Слонім.
Утвораная ў 1796 годзе на беларускіх землях, якія адышлі да Расійскай імперыі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Падзялялася на 8 паветаў: Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Слонімскі.
У 1797 годзе ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I Слонімская і Віленская губерні былі аб’яднаныя ў Літоўскую губерню з цэнтрам у Вільні.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное деление Беларуси // Архивы Беларуси(руск.)
- Герб Виленской губернии // Гербы городов Российской Федерации(руск.)
|