Слонімскі батальён БСА

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Слонімскі батальён беларускай самааховы
Гады існавання 1942—1943
Краіна Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх
Падпарадкаванне Рэйхскамісарыят Остланд
Уваходзіць у Слонімская брыгада БСА
Тып дапаможная паліцыя
Складаецца з 3 роты, 1 конны эскадрон
Функцыя антыпартызанскія баі
Колькасць каля 1000 чалавек
Дыслакацыя Слонім
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у Бой у Гавенавічах
Камандзіры
Вядомыя камандзіры капітан Язэп Дакіневіч

Cлонімскі батальён БСА — адно з найлепшых фармаванняў БСА, якое існавала цягам 1942—1943 гадоў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Слонімскі батальён самааховы быў падзелены на тры роты і эскадрон кавалерыі (агулам каля 1000 чалавек). У кожнай роце было па 100—120 чалавек, а ў эскадроне — каля 100. З беларускага боку камандоўцам батальёна быў капітан Дакіневіч, але быў і нямецкі камандовец. Беларускіх афіцэраў не хапала, былі падафіцэры. Беларусы былі камандоўцамі звязаў, але заўсёды з імі былі і нямецкія камандоўцы.

Эскадронам камандаваў немец лейтэнант Кройзер, а беларускага камандоўца не было. Спачатку немцы камандавалі і звязамі, але потым з’явіліся беларускія камандоўцы.

Шлях батальёна[правіць | правіць зыходнік]

Цягам 5 дзён у 1942 годзе ў Слоніме былі створаныя новыя беларускія вайсковыя аддзелы з пяхоты і конніцы з жыхароў Слоніма і навакольных вёсак. Адразу ж новаарганізаваны батальён узяўся за шыхтовую і баёвую падрыхтоўку. Хадзілі яны на заняткі ў бок Шылавіч, у лясы. Вучылі нямецкія каманды, разварочваліся фронтам. Страляць не стралялі, а бельгійскія вінтоўкі мелі, але і без набояў. Нават у лес, на заняткі, бяз набояў хадзілі. У немцаў яны былі, а ў беларусаў — не. Беларусам аснаду збольшага не давалі.

У ліпені 1942 года, як адзначаецца ў артыкуле «У змаганьні з бандытамі» («Беларус на варце», №1, 1943 год), батальён сутыкнуўся 5 разоў з «бандытамі», дзе перамагаў іх ушчэнт.

Некалькі разоў у батальён прыязджалі разам Рыгор Зыбайла і Сяргей Хмара, якія ўлетку 1942 года зарганізавалі Слонімскую брыгаду БСА насуперак нямецкім акупантам. Хутка, аднак, брыгада была расфармаваная.

У 1943 годзе беларускі батальён расфармавалі. Частка вайскоўцаў паехала ў Баранавічы, а частка засталася на месцы.

Форма[правіць | правіць зыходнік]

Батальён насіў літоўскую форму, як і ў польскага войска, зялёнага колеру. У беларускіх падафіцэраў і афіцэраў былі пятліцы. Былм прывезеныя кавалерыйскія боты, але іх не выдавалі. На занятках хадзілі ў ботах і абмотках. На пілоткі беларусы чаплялі Пагоню, што рабілі самі, без прымусу. Многія самаахоўцы мелі цэшку Пагоню на пілотках. Свайго сцяга ў батальёна не было.

У прэсе[правіць | правіць зыходнік]

Слонімская самаахова хвалілася ў тагачаснай беларускай калабарацыйнай прэсе, як выдатны прыклад беларускага змагання з бальшавікамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]