Слонімскі батальён БСА
| Слонімскі батальён беларускай самааховы | |
|---|---|
| Гады існавання | 1942—1943 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Рэйхскамісарыят Остланд |
| Уваходзіць у | Слонімская брыгада БСА |
| Тып | дапаможная паліцыя |
| Складаецца з | 3 роты, 1 конны эскадрон |
| Функцыя | антыпартызанскія баі |
| Колькасць | каля 1000 чалавек |
| Дыслакацыя | Слонім |
| Войны | Другая сусветная вайна |
| Удзел у | Бой у Гавінавічах |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | капітан Язэп Дакіневіч |
Cлонімскі батальён БСА — адно з найлепшых фармаванняў БСА, якое існавала цягам 1942—1943 гадоў.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Слонімскі батальён самааховы быў падзелены на тры роты і эскадрон кавалерыі (агулам каля 1000 чалавек). У кожнай роце было па 100—120 чалавек, а ў эскадроне — каля 100. З беларускага боку камандоўцам батальёна быў капітан Дакіневіч, але быў і нямецкі камандовец. Беларускіх афіцэраў не хапала, былі падафіцэры. Беларусы былі камандоўцамі звязаў, але заўсёды з імі былі і нямецкія камандоўцы.
Эскадронам камандаваў немец лейтэнант Кройзер, а беларускага камандоўца не было. Спачатку немцы камандавалі і звязамі, але потым з’явіліся беларускія камандоўцы.
Шлях батальёна
[правіць | правіць зыходнік]Цягам 5 дзён у 1942 годзе ў Слоніме былі створаныя новыя беларускія вайсковыя аддзелы з пяхоты і конніцы з жыхароў Слоніма і навакольных вёсак. Адразу ж новаарганізаваны батальён узяўся за шыхтовую і баёвую падрыхтоўку. Хадзілі яны на заняткі ў бок Шылавіч, у лясы. Вучылі нямецкія каманды, разварочваліся фронтам. Страляць не стралялі, а бельгійскія вінтоўкі мелі, але і без набояў. Нават у лес, на заняткі, бяз набояў хадзілі. У немцаў яны былі, а ў беларусаў — не. Беларусам аснаду збольшага не давалі.
У ліпені 1942 года, як адзначаецца ў артыкуле «У змаганьні з бандытамі» («Беларус на варце», № 1, 1943 год), батальён сутыкнуўся 5 разоў з «бандытамі», дзе перамагаў іх ушчэнт.
Некалькі разоў у батальён прыязджалі разам Рыгор Зыбайла і Сяргей Хмара, якія ўлетку 1942 года зарганізавалі Слонімскую брыгаду БСА насуперак нямецкім акупантам. Хутка, аднак, брыгада была расфармаваная.
У 1943 годзе беларускі батальён расфармавалі. Частка вайскоўцаў паехала ў Баранавічы, а частка засталася на месцы.
Форма
[правіць | правіць зыходнік]Батальён насіў літоўскую форму, як і ў польскага войска, зялёнага колеру. У беларускіх падафіцэраў і афіцэраў былі пятліцы. Былм прывезеныя кавалерыйскія боты, але іх не выдавалі. На занятках хадзілі ў ботах і абмотках. На пілоткі беларусы чаплялі Пагоню, што рабілі самі, без прымусу. Многія самаахоўцы мелі цэшку Пагоню на пілотках. Свайго сцяга ў батальёна не было.
У прэсе
[правіць | правіць зыходнік]Слонімская самаахова хвалілася ў тагачаснай беларускай калабарацыйнай прэсе, як выдатны прыклад беларускага змагання з бальшавікамі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Расповед былога жаўнера Архівавана 12 лютага 2020.
- Слонімская самаахова на фотаздымках
- ВАЯКІ СЛОНІМШЧЫНЫ. Часопіс «Новы шлях» № 4 (40), люты 1944 году. (129).
- Беларуская Народная Грамада і Беларуская Народная Партызанка ў 1942—1943 гадах