Слоўнікавы запас
Слоўнікавы запас, лексікон — набор слоў, якімі валодае чалавек.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць два віды слоўнікавага запасу: актыўны і пасіўны.
Актыўны слоўнікавы запас уключае словы, якія чалавек выкарыстоўвае ў вусным маўленні і на пісьме.
Пасіўны слоўнікавы запас уключае ў сябе словы, якія чалавек пазнае пры чытанні ці на слых, але не выкарыстоўвае іх сам у вусным маўленні і на пісьме. Пасіўны слоўнікавы запас звычайна большы за актыўны ў некалькі разоў.
Слоўнікавы запас чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Англіская мова
[правіць | правіць зыходнік]На думку складальнікаў слоўнікаў Webster (Third International Dictionary) і Oxford English Dictionary (Second Edition, 1993), англійская мова налічвае 470 тыс. слоў[1].
Але некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што пры падліку англійскіх слоў неабходна ўлічваць усе неалагізмы, уключаючы словы з інтэрнэт-блогаў і іншых неафіцыйных рэсурсаў, а таксама словы, якія ўжываюцца толькі ў разнавіднасцях англійскай мовы, да прыкладу, у Кітаі і Японіі.
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных асаблівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі. Пры гэтым у ёй вялікая колькасць слоў, якія немагчыма перавесці літаральна. У гэтым яе ўнікальнасць і непаўторнасць.[нейтральнасць?] У літаратурнай мове налічваецца каля 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектах і мясцовых гаворках, якія з’яўляюцца яго важным складнікам.[праясніць]
«Вялікі слоўнік беларускай мовы» — лексікаграфічны даведнік[2], складзены і выдадзены ў 2012 годзе беларускім лінгвістам Фёдарам Піскуновым. Аб’ём — болей за 222 000 словаў[3].
Слоўнік арфаграфічна-парадыгматычнага тыпу створаны на аснове электроннай базы даных шляхам апрацоўкі значных аб’ёмаў тэкставых матэрыялаў (больш за 70 млн словаўжыванняў з 2300 літаратурных крыніцаў). Нароўні з зафіксаванымі ў акадэмічных слоўніках словамі, сюды ўключаныя таксама і тыя, што сустракаюцца толькі ў дыялектных зборніках і слоўніках, а таксама зафіксаваныя ў жывой мове[4].
Руская мова
[правіць | правіць зыходнік]У рускай літаратурнай мове каля 50 тысяч каранёў і дзясяткі тысяч вытворных ад іх слоў[5]. «Тлумачальны слоўнік жывой велікарускай мовы» У. І. Даля налічвае каля 200 тысяч слоў. Найбольш ужывальнымі словамі, згодна з «Частотным слоўнікам рускай мовы» пад рэдакцыяй Л. Н. Засорынай, з’яўляюцца каля 30 тысяч слоў, а найбольшую частату маюць крыху больш за 6 тысяч слоў, якія пакрываюць больш за 90 % апрацаваных пры складанні гэтага слоўніка тэкстаў.
Паводле даследавання Г. У. Галавіна[6], пасіўны слоўнікавы запас у тых, хто атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю, складае ў сярэднім 75 тыс. слоў; тыя, хто мае вышэйшую або няскончаную вышэйшую адукацыю, ведаюць у сярэднім 81 тыс. слоў, кандыдаты і дактары навук — 86 тыс. слоў[7].
Японская мова
[правіць | правіць зыходнік]Апошняе выданне найбуйнейшага слоўніка японскай мовы — Вялікага слоўніка японскай мовы — змяшчае 500 тыс. слоў[8], уключаючы рэдкія і архаічныя формы. Міністэрства адукацыі, культуры, спорту, навукі і тэхналогій выдае спіс Дзёё кандзі — спіс іерогліфаў, рэкамендаваны для паўсядзённага выкарыстання. Станам на 2020 год спіс складаецца з 2136 іерогліфаў, з якіх 1026 вывучаецца ў пачатковай школе, а 1110 — у сярэдняй[9].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Merriam-Webster. How many words are there in English? (7 снежня 1993). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2014. Праверана 26 снежня 2014.
- ↑ Памёр стваральнік «Вялікага слоўніка беларускай мовы». Радыё «Свабода». 6 красавіка 2013. Праверана 8 красавіка 2013.
- ↑ Алена Андрэева. TUT-Бава: «Вялікі слоўнік беларускай мовы» стаўся народнай будоўляй найноўшай Беларусі(недаступная спасылка). TUT.BY (31 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2021.
- ↑ Піскуноў, Ф.А. Прадмова // Вялікі слоўнік беларускай мовы: арфаграфія, акцэнтуацыя, парадыгматыка (каля 223 000 слоў). — Мн.: Тэхналогія, 2012. — С. V. — ISBN 978-985-458-225-2.
- ↑ В. Пекелис «Кибернетическая смесь», М., «Знание», 1991, стр. 323—324; «IEEE Proc.», 1985, Vol.68, No.7
- ↑ Г. В. Головин. Измерение пассивного словарного запаса русского языка(руск.) // Социо- и психолингвистические исследования. — 2015. — № 3. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2023.
- ↑ Словарный запас носителей русского языка: влияние возраста и образования. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Nihon kokugo daijiten. — Dai 2-han. — Tōkyō: Shōgakkan, 2000-2002. — 13 volumes с. — ISBN 4-09-521001-X, 978-4-09-521001-8.
- ↑ 別表 学年別漢字配当表:文部科学省. www.mext.go.jp. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Barnhart, Clarence Lewis (ed.) (1968). The World Book Dictionary. Chicago: Thorndike-Barnhart, oclc 437494
- Flynn, James Robert (2008). Where have all the liberals gone? : race, class, and ideals in America. Cambridge University Press; 1st edition. ISBN 978-0-521-49431-1 oclc 231580885
- Lenkeit, Roberta Edwards (2007) Introducing cultural anthropology Boston: McGraw-Hill (3rd. ed.) oclc 64230435
- Liu, Na and I.S.P. Nation. «Factors affecting guessing vocabulary in context», RELC Journal, 1985,16 1, pp. 33-42. doi:10.1177/003368828501600103
- Miller, Barbara D. (1999). Cultural Anthropology(4th ed.) Boston: Allyn and Bacon, p.315 oclc 39101950
- Schonell, Sir Fred Joyce, Ivor G. Meddleton and B. A. Shaw, A study of the oral vocabulary of adults : an investigation into the spoken vocabulary of the Australian worker, University of Queensland Press, Brisbane, 1956. oclc 606593777
- West, Michael (1953). A general service list of English words, with semantic frequencies and a supplementary word-list for the writing of popular science and technology London, New York: Longman, Green oclc 318957
- Горбачевич К., Дано ли нам предугадать? (О будущем русского языка), Русистика, Берлин, 1990, 2 С. 70-80