Слоўнік новых слоў беларускай мовы
| Слоўнік новых слоў беларускай мовы | |
|---|---|
| | |
| Аўтар | Вікторыя Іванаўна Уласевіч і Наталля Мікалаеўна Даўгулевіч |
| Мова арыгінала | беларуская |
| Выдавецтва | ТэтраСістэмс[d] |
| Выпуск | 2009 |
| Месца публікацыі | Мінск |
| Старонак | 444 с. |
| ISBN | 978-985-06-3185-5 |
Слоўнік новых слоў беларускай мовы — слоўнік неалагізмаў у беларускай мове, выдадзены ў 2009 годзе. Аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка з’яўляюцца В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч[1].
Слоўнік змяшчае новую лексіку (пераважна запазычаную)[1], якая з’явілася ў выніку кардынальных пераўтварэнняў у грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны на мяжы XX–XXI стагоддзяў і актыўна выкарыстоўваецца ў перыядычным друку і актыўна выкарыстоўвалася ў перыядычным друку, а таксама ў тэкстах, змешчаных у сетцы інтэрнэт[2], але не адлюстраваная ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы», семантычныя неалагізмы, лексіку 1920-х гг., якая пачала актыўна выкарыстоўвацца ў сучаснай мове: адсотак, амбасада, закладнік, маклер, пабытовы, спампаваць, флаер, чаўнок і інш[1]. Усяго разгледжана каля 4500 слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць практычна ўсе сферы сучаснага жыцця[2].
Слоўнік дае разнастайную інфармацыю пра слова: тлумачэнне, прыклады ўжывання ў СМІ, стылістычную і граматычную характарыстыку, пры неабходнасці — этымалогію[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Слоўнік новых слоў беларускай мовы : [каля 4500 слоў і выразаў] / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч ; Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — Мінск : ТетраСистемс, 2009. — 444 с. ; 21 см. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 2000 экз. — ISBN 978-985-470-860-7
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Сучасная беларуская літаратурная мова : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях / [Д. В. Дзятко і інш.] ; пад рэдакцыяй Д. В. Дзятко. — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Мінск: Вышэйшая школа, 2020. — 588 с. — ISBN 978-985-06-3185-5.
- ↑ а б в § 24-3. Актыўная і пасіўная лексіка(недаступная спасылка). profil.adu.by. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2025. Праверана 1 лютага 2025.