Слуга Божы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Слуга Божы (лац. Venerabilis Dei servus) — у каталіцтве — афіцыйны тытул, які прысвойваецца чалавеку ў перыяд ад пачатку працэсу яго беатыфікацыі да прылічэння яго да ліку блажэнных. Таксама перад беатыфікацыяй памерлага праведніка могуць называць «вялебны».

У агульнахрысціянскім сэнсе, выраз «слуга Божы» выкарыстоўваецца як сінонім любога хрысціяніна.

Не варта блытаць гэты тытул з адным з афіцыйных тытулаў Папы Рымскага «Слуга Слуг Божых» (лац.: Servus Servorum Dei).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]