Слуга народа (партыя)
Слуга народа | |
---|---|
укр.: Слуга народу | |
Лідар | Алена Аляксееўна Шуляк |
Заснавальнік | Яўген Юрдыга |
Дата заснавання | 13 красавіка 2016 |
Штаб-кватэра |
Украіна, Кіеў вуліца Новаселіцкая, 7 |
Краіна | |
Ідэалогія | Сацыял-лібертарыянства |
Інтэрнацыянал |
|
Дэвіз | укр.: Зробимо це разом! (Давайце зробім гэта разам!) |
Месцаў у Вярхоўнай Радзе Украіны |
248 / 450 |
Месцаў у мясцовых саветах |
6393 / 158399 |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (11 чал.) |
Сайт | sluga-narodu.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Слуга народа (укр.: Слуга народу, у 2016—2017 гг. — «Партыя рашучых пераменаў»)[1][2] — украінская палітычная партыя. Афіцыйная рэгістрацыя адбылася 2 снежня 2017 года. Партыя названая адным імем з рускамоўным[заўв 1] камедыйным серыялам 2015—2019 гадоў «Слуга народа» і фільмам 2016 года «Слуга народа 2»[3][4] вытворчасці студыі «Квартал-95».
На думку некаторых украінскіх экспертаў, найбліжэйшымі канкурэнтамі прадстаўніка партыі «Слуга народу» на прэзідэнцкіх выбарах Уладзіміра Зяленскага з’яўляюцца прарасійскія палітыкі і папулісты[5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных Міністэрства юстыцыі Украіны, партыя была зарэгістравана 13 красавіка 2016 года пад назвай «Партыя рашучых пераменаў». Тады яе кіраўніком быў Яўген Юрдыга[6].
На 27 лістапада 2018 года кіраўніком арганізацыі з’яўляўся Іван Баканаў, які таксама ажыццяўляе паўнамоцтвы кіраўніка украінскай гумарыстычнай студыі «Квартал 95» з 2013 года[7].
Паводле справаздачы партыі за другі квартал 2018 года, яна бескаштоўна карыстаецца офісам на 4 м² у Кіеве (які прадастаўляецца ў карыстанне спонсарам), не валодае аніякімі сродкамі і не праводзіць ніякіх выплатаў[8].
У снежні 2017 года 4% украінцаў, апытаных Фондам дэмакратычнай ініцыятывы імя Ілька Кучэрыва сумесна з сацыялагічнай службай «Цэнтр Разумкова», заявілі[9] пра гатоўнасць прагаласаваць на парламенцкіх выбарах за «Слугу народа», а ў маі 2018 года — 5%[10]. У снежні 2018 года за партыю былі гатовыя аддаць свае галасы 8,3%[11] апытаных.
У студзені 2019 года, згодна з расследаваннем выдання Glavcom, партыя заставалася віртуальнай — аніякай дзейнасці па адрасе, дзе партыя здымае памяшканне, не вялося[12].
Удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2019 года
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2019 года партыя «Слуга народа» вылучыла Уладзіміра Зяленскага кандыдатам у прэзідэнты Украіны на прэзідэнцкіх выбарах 2019 года[13].
На думку палітолага Міхаіла Басараба, кандыдат ад партыі «Слуга народа» Уладзімір Зяленскі «прыносіць больш клопатаў прарасійскім палітыкам і папулістам, […] паколькі ён з’яўляецца іх найбліжэйшым канкурэнтам» і можа адцягнуць на сябе «частку прарасійскіх і ласых на дэмагогію выбаршчыкаў»[5].
На думку журналістаў Радыё «Свабода», станам на канец 2018 года пра палітычныя погляды лідара партыі «Слуга народу» Зяленскага зрабіць высновы можна толькі з яго неадназначных выказванняў на тэму ўкраінскай мовы[14]:
Не праблема размаўляць па-ўкраінску. І гэта ні ў якім разе, і гэта найгалоўнейшае, не звязана з моўнымі пытаннямі, перавагамі або любоўю да чагосьці. Але, мне так здаецца, што гэта не прынцыповыя рэчы. Я ведаю ўкраінскую мову. Але я не думаю на ёй свабодна. Я перакладаю. Так, я магу з вамі размаўляць на ўкраінскай мове, але праблема ў тым, што я перакладаю. І гэта прыкметна — я раблю паўзу. Але я вельмі паважаю ўкраінскую мову!
Арыгінальны тэкст (укр.)Не проблема говорити по-українськи. І це в жодному разі, і це найголовніше, не пов’язано з мовними питаннями, уподобаннями або любов’ю до чогось. Але, мені так здається, що це не принципові речі. Я знаю українську мову. Але я не мислю нею вільно. Я перекладаю. Так, я можу з вами розмовляти українською мовою, але проблема в тому, що я перекладаю. І це помітно – я роблю паузу. А я дуже поважаю українську мову!
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ у серыяле і фільме таксама прысутнічае невялікая колькасць рэплік па-ўкраінску
Зноскі
- ↑ "«Партія Рішучих змін» змінила назву на «Слуга народу»". LB.ua. Праверана 2017-12-10.
- ↑ Политические партии, участвующие в досрочных выборах в Верховную раду Украины (руск.). ТАСС (21 ліпеня 2019). Праверана 21 ліпеня 2019.
- ↑ "З'явилася політична партія під назвою «Слуга Народу»"(укр.). detector.media. Праверана 2017-12-10.
- ↑ "У Мін'юсті зареєстрували партію «Слуга народу»"(укр.). Українська правда. Праверана 2018-11-27.
- ↑ а б Зеленський жартує всерйоз. «Критика і наступ на політиків це добре, але для перемог замало — необхідно сформувати команду», — експерт // День, 26 грудня 2018 (укр.)
- ↑ «Слуга народу»: Зеленський не відповідає народу, чи піде партія на вибори (укр.). www.chesno.org. Праверана 27 лістапада 2018.
- ↑ "В Україні з'явилася політична партія «Слуга народу»"(укр.). Інформаційне агентство Українські Національні Новини (УНН). Всі онлайн новини дня в Україні за сьогодні — найсвіжіші, останні, головні. Праверана 2017-12-10.
- ↑ ЗВІТ політичної партії «Слуга народу» про майно, доходи, витрати і зобов’язання фінансового характеру (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 8 кастрычніка 2021.
- ↑ Громадська думка, грудень-2017: виборчі рейтинги і рейтинги довіри (укр.). dif.org.ua. Праверана 27 лістапада 2018.
- ↑ Виборчі рейтинги: травень-2018 (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2019. Праверана 8 кастрычніка 2021.
- ↑ Виборчі рейтинги: січень-2019 (укр.).
- ↑ «Слуга народу» ожив. Партія Зеленського отримала перші гроші на рахунок // Glavcom.ua, 8 січня 2019 (укр.)
- ↑ Партія «Слуга народу» висунула Володимира Зеленського кандидатом у президенти // 24 канал, 21 січня 2019 (укр.)
- ↑ 5 відносно нових партій. Парламентські вибори-2019 // Радіо Свобода, 15 листопада 2018 (укр.)