Слуцк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Слуцк
Slucak231.jpg
На вуліцы горада
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Статус
Мінская вобласць
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Случаск
Плошча
40.2 км²
Афіцыйная мова
беларуская, руская
Насельніцтва
62 147 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1795
Паштовы індэкс
223610
Аўтамабільны код
5
Рэкі
Слуцк на карце Беларусі ±
Слуцк (Беларусь)
Слуцк
Слуцк (Мінская вобласць)
Слуцк

Слуцк[2] (афіц. транс.: Sluck), часам Слу́часк, або Слу́цак — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна, на рацэ Случ пры ўпадзенні ў яе ручая Бычок. За 105 км на поўдзень ад Мінска. Вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтадарогі на Мінск, Бабруйск, Салігорск. Насельніцтва 62 147 чал. (2017)[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Слуцк» утварыўся ад ракі Случ па самай старажытнай мадэлі — уласная назва ракі + -ск[3]. У сваю чаргу, назва ракі з'яўляецца вытворным ад слова «лука» — выгін ракі, лукавіна (злуч, злучына)[4]. У старабеларускіх пісьмовых помніках назва горада зафіксавана ў форме Случескъ[3].

Паштовая марка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Слуцку.

У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з'яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з'явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IXX стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў Полацк і Смаленск, засведчаных летапісамі пад 862 і 863 гг. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк)[3].

Варыянт Слуцак не вытлумачваецца фанетычнымі законамі беларускай мовы і на працягу многіх стагоддзяў практычна не выходзіў за межы вуснага ўжытку. Пачатак яго пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага аддавалася варыянту Слуцк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце «Наша Ніва» (19061915) форма Слуцак ужыта толькі 5 разоў, у той час як Слуцк — 54 разы. Форма Слуцак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 1920-х гадах, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А. І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР[3].

У наш час па-ранейшаму дамінуе форма на -цк, хоць у асобных выданнях і цяпер ужываецца варыянт Слуцак[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнасць[правіць | правіць зыходнік]

Слуцкі Трайчанскі манастыр на абразе XVII стагоддзя

Вядомы стаянкі першабытнага чалавека на тэрыторыі сучаснай Случыны з канца V — канца III тысячагоддзяў да н.э. Пасяленні людзей вядомы на тэрыторыі сучаснага Слуцка з VII да н.э па VIII стагоддзе н.э.

Упершыню ўласна горад Слуцк згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых часоў» як горад дрыгавічоў, які быў спалены Глебам Менскім, часова ўваходзіў у склад Тураўскай зямлі і належаў разам з ёй вялікаму князю кіеўскаму Уладзіміру Усеваладавічу.

У 1149 годзе Юрый Далгарукі перадаў Слуцк чарнігаўскаму князю Святаславу Ольгавічу.

З 1160 года горад з'яўляўся цэнтрам удзельнага Слуцкага княства, дзе першым вядомым князем быў унук Уладзіміра УсеваладавічаУладзімір Мсціславіч(руск.) бел.[5]. Пасля (дзвесце гадоў) княствам кіравалі нашчадкі тураўскага князя Юрыя Яраславіча[6][7]. У 90-х гадах XII стагоддзя адбылося канчатковае вылучэнне Слуцка з Тураўскай зямлі.

У пачатку XIII стагоддзя слуцкія землі трапілі ў залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства[8].

У 1205 годзе адбыўся напад на Слуцк польскіх войскаў. Прыкладна ў гэты час з'яўляюцца першыя звесткі пра слуцкі Троіцкі (Трайчанскі) праваслаўны манастыр.

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У 1320—1330-я гады горад увайшоў у склад ВКЛ і на працягу двух стагоддзяў Слуцк з'яўляўся адным з палітычных і культурных цэнтраў гэтай дзяржавы. У 1387 годзе ў грамаце згадваецца слуцкі князь Юрый, апошні з дынастыі нашчадкаў Юрыя Яраславіча Тураўскага[9].

У 1395 годзе перайшоў з уладання князёў Рурыкавічаў да князёў Гедзімінавічаў. У 1398—1454 гадах у Слуцку княжыў Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.

Стары горад з замкамі на плане Максімільяна фон Фюрстэнгофа(ням.) бел., 1711—1736

У пачатку XV стагоддзя у месцы ўпадзення ручая Бычок у раку Случ былі пабудаваны Верхні і Ніжні замкі.

15 ліпеня 1410 года слуцкае апалчэнне прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1419 годзе ў горадзе быў узведзены каталіцкі фарны касцёл, які праіснаваў да 1852 года.

У 1433 годзе горад быў цэнтрам выступлення супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.

У 1441 годзе атрымаў абмежаванае самакіраванне на аснове магдэбургскага права і герб. У 1443—1454 гадах горадам правіў князь Сямён Алелькавіч.

У 1446-47 гадах слуцкая дружына дапамагала маскоўскаму князю Васілю II у яго барацьбе супраць Дзмітрыя Шамякі, які захапіў маскоўскі трон.

У 1454—1481 гадах у Слуцку княжыў Міхаіл Аляксандравіч. Пасля пакарання Міхаіла Алелькавіча смерцю за змову супраць Казіміра IV горад перайшоў да яго ўдавы Ганны і малалетняга сына Сямёна(руск.) бел.. Ён княжыў да 1505 года.

1494 годам датуюцца першыя звесткі пра бібліятэку рукапісных кніг слуцкага Трайчанскага манастыра. З канца XV стагоддзя пры ім існавала школа перапісчыкаў царкоўных кніг. Да XVI стагоддзя Слуцк заставаўся адным з палітычных і культурных цэнтраў ВКЛ. Пры княжацкім двары вёўся Слуцкі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання 16 стагоддзя, была бібліятэка.

З 1505 па 1542 год спачатку пад рэгенцтвам маці(руск.) бел., а потым самастойна, у Слуцку княжыў Юрый Алелькавіч. У 1508 Слуцк спалены мяцежнымі войскамі Міхаіла Глінскага. 8 верасня 1514 случчане прымаюць удзел у бітве пад Оршай супраць войскаў маскоўскага князя Васіля III.

У 1517 годзе пачаліся запісы ў «Слуцкім памянніку», які запаўняўся да XVIII стагоддзя.

У 1527 годзе дружына слуцкага князя ваявала з татарамі на Украіне.

З 1542 па 1560 год Слуцкам правіў Сямён Юр'евіч(укр.) бел..

У 1582 годзе быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. У 16 стагоддзі Слуцкія землі неаднаразова спусташалі, а сам горад абложвалі крымскія татары, аднак замак узяты не быў.

У 1592 княжна Соф'я Юр'еўна, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў, аб'яднала землі княства, у 1612 годзе пасля яе смерці горад перайшоў да яе мужа Януша Радзівіла.

У 1617 г. князем Янушам Радзівілам заснавана Слуцкая кальвінісцкая гімназія. У 1630—1640-я гг. Багуслаў Радзівіл умацаваў Слуцк, які лічыўся адной з асноўных крэпасцяў ВКЛ. Пры Праабражэнскім брацтве працавалі школы для гараджан з выкладаннем на беларускай мове. У 1672—1705 гг. дзейнічала друкарня, у 1689—1773 гг. — езуіцкі калегіум. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Слуцк быў адзіным з буйных гарадоў Беларусі, які не здолелі захапіць рускія войскі. У 1655 г. вытрымаў аблогу рускіх і казацкіх войск. У 1656 г. Багдан Хмяльніцкі выдаў універсал з гарантыяй недатыкальнасці Слуцка з боку казацкіх атрадаў, а слуцкім купцам — вольнага гандлю на Украіне. У 1700 г. гораду дадзена поўнае магдэбургскае права і герб. У Паўночную вайну (1700—1721) у горадзе неаднаразова квартэравалі шведскія войскі.

У 1751—1760-я гг. у горадзе дзейнічала прыдворная тэатральная трупа ўласніка горада і слуцкай ардынацыі — князя Гераніма Фларыяна Радзівіла. У тэатры ставіліся оперы, балеты і драматычныя спектаклі. Балетная трупа падрыхтавана ў Слуцкай балетнай школе (заснавана ў 1756). Спектаклі суправаджала капэла музыкантаў высокай кваліфікацыі.

У 1740 г. князь Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» заснаваў мануфактуру «слуцкіх паясоў» з шоўку (Слуцкая персіярня), якая дзейнічала да 1844 г.

У 1767 г. у горадзе была ўтворана Слуцкая канфедэрацыя — саюз пратэстанцкай і праваслаўнай шляхты ВКЛ, арганізаваная для ўраўнавання яе ў правах з каталіцкай шляхтай.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Надпіс кірыліцай «ВЪ ГРДѢ СЛУЦКѢ» (г.зн. «у горадзе Слуцку») на шляхецкім слуцкім поясе аўтарства майстра Льва Маджарскага, 1790-ыя гг.

У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай горад Слуцк увайшоў у склад Расійскай імперыі, стаў цэнтрам Слуцкага павета Мінскай губерні (да 1924 г.).

У 1823 г. быў складзены план забудовы горада, які прадугледжваў упарадкаванне вулічнай сеткі, будаўніцтва новых дамоў, зліццё цэнтра з ускраінамі. У 1831 г. скончана будаўніцтва ўчастка Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцк і павет. У 1896 г. распачата будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы-Слуцк (скончана ў 1915 г.).

У часе выбараў да самакіравання ў 1909 г. у гарадскую раду было абрана 10 рускіх, 4 палякі і 1 яўрэй[10].

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 г. у БССР, але яшчэ ў тым годзе заняты польскімі войскамі. У гады 1919—1920 пад часовай польскай адміністрацыяй, у складзе Менскай акругі Грамадскай управы Усходніх земляў. 15 ліпеня 1920 г. войскі Мазырскай групы авалодалі горадам. З 1920 г. зноў у складзе БССР.

У 1921 г. працавала этнаграфічная экспедыцыя па Беларусі, арганізаваная Беларускім Дзяржаўным музеем, у складзе якой былі мінскія мастакі Д. Полазаў (кіраўнік), П. Гуткоўскі, Я. Кругер, К. Елісееў, фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. За шэсць тыдняў у Слуцку і навакольных вёсках было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнасці, знойдзена значная колькасць цудоўных узораў слуцкіх паясоў і тканін. Пра вынікі працы Д. Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[11].

Традыцыйны слуцкі строй адзення

З 27 верасня 1938 г. — горад абласнога падпарадкавання. У чэрвені 1941 г. акупіраваны нямецкімі войскамі, якія арганізавалі тут лагер смерці, яўрэйскае гета, турму. У горадзе існавала савецкае падполле. У ходзе Мінскай аперацыі (1944) Слуцк быў заняты савецкімі войскамі. Горад развіваўся паводле генеральных планаў 1947, 1962, 1977 і 1987 гадоў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, металаапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Слуцк». У 2004 у горадзе 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістравана 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасць прадстаўлена 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве «Ландыш», тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Шырока прадстаўлена дрэва- і металаапрацоўчая галіны («Слуцкмэбля», «Слуцк-Модуль», «Ямполь»).

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь”
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 352.
  5. Любавский М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. — М., 1892.
  6. Полное собрание русских летописей (II, 350, 358; IV, 72; V, 236, 239; VII, 49, 255; VIII, 25).
  7. Нарбут А. Н. Генеалогия Белоруссии. Выпуск 1—4. — М.: 1994—1996.
  8. Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 164.
  9. Stryjkowski M. Kronika polska, litewska, żmudzka i wszystkiej Rusi. — T. II. — Warszawa, 1846.
  10. W walce o prymat w kraju. Samorząd lokalny. W: Między nadzieją…. Ss. 168—169.
  11. Людміла Налівайка. Рыцары аховы помнікаў
  12. 12,0 12,1 12,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. Інфармацыя аб ФК "Слуцк". Афіцыйны сайт АБФФ. Праверана 19 студзеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Слуцк // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Слуцк // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны: энцыкл. давед. Мн.: 2004. С. 518—521.
  • Слуцк // Бел. энцыкл. у 18 т. Мінск, 2002. Т.15. С. 25-27.
  • Слуцк // Энцыкл. гісторыі Беларусі у 6 т. Мн.: 2001. Т.6., кн. 1. С. 345—347.
  • Памяць: Слуцкі раён. Слуцк: у 2 кн. / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000—2001.
  • Цітоў А. К. Слуцак / Анатоль Цітоў // Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.) / Анатоль Цітоў. Мінск, 1998. С. 234.
  • Ткачев М. А. Укрепления средневекового Слуцка / М. А. Ткачев // Замки Беларуси / М. А. Ткачев. Минск, 2002. С. 156—162.
  • Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка / І. Ціткоўскі. — Слуцк : [б.в.], 1997. — 111 с. : іл.
  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]