Слуцкая епархія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Слуцкая епархія
Свята-Міхайлаўскі кафедральны храм, г. СлуцкСвята-Міхайлаўскі кафедральны храм, Слуцк
Агульныя звесткі
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Епархіяльны цэнтр Слуцк
Заснавана 1678, 1785, 2014
Кіраванне
Кіруючы архірэй епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній (Даронін)
Кафедральны храм Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор (Слуцк)
Другі кафедральны храм Свята-Хрыста-Раждзественскі кафедральны сабор (Салігорск)
Сайт sluck-eparchiya.by
Карта
Епархія на карце Беларусі

Слуцкая епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці[1]. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1678—1690 гады згадваецца ў Слуцку беглы мітрапаліт грэвенскі Макарый (Лінгардыс), паводле М. М. Дурнаво «кіраўнік духоўнымі справамі б. епархій: Тураўскай, Луцкай і Уладзіміра-Валынскай». Аднак з-за таго, што царкоўна-юрысдыкцыйная прыналежнасць уладыкі няясная і дакладнага храналагічнага месца ні ў адной з пералічаных епархій для яго не знаходзіцца, можна меркаваць, што гэта быў адзін са шматлікіх усходніх іерархаў свайго часу, які ўцёк у рускія землі «на кармленне».

Указам імператрыцы Кацярыны II ад 27 сакавіка 1785 года Слуцк стаў кафедрай для напаўсамастойнай Пераяслаўскай епархіі для кіравання праваслаўнымі прыходамі ў межах Царства Польскага. Архірэйская рэзідэнцыя зацвердзілася ў Слуцкам Троіцкам манастыры. 13 красавіка 1793 года, пасля далучэння земляў былой Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі, замест гэтай кафедры была заснавана Мінская епархія, але яе цэнтр на заставаўся ў Слуцку да 1799 года.

Епархія, названая ўласна Слуцкай, была створана ў 1910 годзе, як вікарыяцтва Мінскай епархіі. Кафедра вікарыя знаходзілася ў Слуцкім Троіцкім манастыры. Была скасавана ў 1933 годзе, аднак на кароткі тэрмін адраджалася у 1941—1942 гадах.

22 верасня 2014 года Сінод Беларускага экзархата прыняў рашэнне стварыць на тэрыторыі Мінскай вобласці некалькі епархій, у тым ліку Слуцкую. 23 кастрычніка 2014 года рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ўтворана самастойная Слуцкая епархія[1].

Епіскапы[правіць | правіць зыходнік]

Слуцкае вікарыяцтва Мінскай епархіі
Слуцкая епархія

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]