Случарэцкі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Случарэцкі павет
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Слуцк
Дата ўтварэння 3 мая 1791
Дата скасавання 1793
17911793

Случарэ́цкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Слуцк.

Утварыўся на аснове Слуцкага княства згодна з Канстытуцыяй 3 мая (1791). Існаваў да 1793 года, калі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

У склад павету ўваходзілі Глуская, Капыльская, Клецкая, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Слуцкая і Цімкавіцкая парафіі[1].

Зноскі

  1. Случарэцкі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 261.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]