Даўжыня 6-8 см. Цела высокае, стройнае, моцна сплюснутае з бакоў, злёгку ружаватае з бліскучым адценнем. Плаўнікі бясколерныя. Вачэй няма, але рыба добра арыентуецца з дапамогай органаў бакавой лініі.
Сляпая рыба // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.