Смажанка
| Смажанка | |
|---|---|
| Мясная смажанка з цыбуляй і марынаваным агурком на талерцы і кубак з напоем. | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
| беларуская кухня | |
| Краіна паходжання | |
| Час з’яўлення | 1970 |
| Кампаненты | |
| Асноўныя | |
| Падача | |
| Тып стравы | пірог |
Сма́жанка — адкрыты пірог невялікага памеру, страва беларускага фаст-фуду. Пляцак з дражджавога цеста з начынкай, звычайна, мясной, але могуць быць іншыя варыянты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва смажань (ад «смажыць» — пячы, запякаць) да пірагоў ужывалася прынамсі з XVIII стагоддзя[1]. Сучасная смажанка з’явілася ў 1970-я гады[2] і неўзабаве стала неад’емнай стравай сталовых, буфетаў і іншых устаноў грамадскага харчавання ў СССР.
Станам на 2020-я гады, на постсавецкай прасторы назва «смажанка» ўжываецца толькі ў Беларусі, у астатніх краінах заменена на «міні-піца» і іншыя, хаця параўноўваць смажанку з піцай катэгарычна няслушна.
Выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Смажанка — пляцак круглай формы 12—16 см дыяметрам. Зверху, па цэнтры ўсярэдзіне пляцака размешчана начынка з заліўкай.
Гатаванне
[правіць | правіць зыходнік]Тэхналагічна працэс гатавання мае чатыры этапы: замешванне цеста для асновы-плацака, падрыхтоўка начынкі, наданне формы пляцакам з іх намазкай і начыненнем, непасрэдна запяканне.
Класічны склад цеста: мука пшанічная, дрожджы, вада (часам малако або сыроватка) і курынае яйка[3].
Для начынкі няма цвёрдых правіл, яе гатуюць з таго, што пад рукой. Гэта можа быць мясны фарш, вяндліна, каўбаса, вэнджаніна і падобнае. Звычайна, мясная база змешваецца са здробненай гароднінай, грыбамі або яйкам. Абавязковы элемент класічнай смажанкі — заліўка, якую гатуюць са смятаны або маянэзу, змешаных з курыным яйкам[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пахлёбкін В. В.. Беларуская нацыянальная кухня.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2011. Праверана 20 лютага 2025.
- ↑ Піца па-беларуску, або смажанка. Гатуем беларускі фаст-фуд..
- ↑ Смажанка..
- ↑ Смаженка с колбасой..