Шматгадоваятравяністая расліна, 30—80 см вышынёй. Сцёблы адзінкавыя, негалінаваныя, голыя. Прыкаранёвае лісце ланцэтнае, на доўгіх хвосціках, з выразнай сярэдняй жылкай; сцябловае лісце да верхавіны ўсё меншае, ад ланцэтнага да лінейнага. Суквецце вузка-мяцёлкавае, рэдкае; кветкі на тонкіх ніткападобных кветаножках, размешчаны на восі, радзей на кароткіх галінках. Прыкветкі плёнкавыя, бураватыя, па баках з рэдкімі вейчыкамі. Чашачка вузка цыліндрычная, пры плодзе булавападобная, голая, бледная, з зялёнымі жылкамі, часам злёгку пурпурна афарбаваная. Пялёсткі зеленаватыя, амаль да асновы падзеленыя на лінейныя долі. Каробачка авальная, ≈ 8 мм даўжынёй, на кароткай (2 мм) ножцы[4].
Silene L. — Смолевка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 68—69, 75—76. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.