Сморгаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Смаргоўка)

Смо́ргаўка (Смарго́ўка) — колішняя вёска і прадмесце Мінска. Месціцца на поўнач ад Пярэспы. Была прыблізна там, дзе цяпер сыходзяцца мінскія вуліцы Прыгарадная, Някрасава, Карастаянавай.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ад таго ж антрапоніма (колішняга імені-мянушкі), ад якога і Смаргонь, — Smurgis, звязана з літоўскім smurgis «смаркач» (хто сморкаецца), smurgti «накрапваць, імжыць».

Таго ж іменнага паходжання на тэрыторыі сучаснага Мінска і былыя вёскі Траскоўшчына, Шэйпічы, Лабуншчына (у Каменнай горцы, цяпер не існуе). Існуюць балцка-літоўскія антрапонімы Traskus, Šeipys, Bugrimas, Labūnas.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Мінску (81 жыхар)[1] і ўрочышча на поўнач ад Мінска, у Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні (3 двары, 22 жыхары)[2]. 9 ліпеня 1913 года ў Сморгаўцы адкрылася дача-калонія для жыдоўскіх слабасільных дзяцей пры мінскай супольнасці «Лінас-Гацэдэк»[3].

За савецкім часам вёска. У 1930-я гады на поўнач ад Сморгаўкі быў хутар Сморгаўцы.

У наш час пра прадмесце нагадваюць Сморгаўскі тракт, пяць Сморгаўскіх завулкаў і Сморгаўскі праезд.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]