Смегма
Смегма, прэпуцыяльная змазка — сакрэт залоз крайняй плоці, назапашваецца пад яе ўнутранай лісцінкай і ў венечным разоры палавога члена. Асноўныя кампаненты — тлушчы і амярцвелыя клеткі палавога члена і крайняй плоці. Прысутнічае спецыфічная непатагенная мікрафлора — мікабактэрыі смегмы, здольныя актыўна асіміляваць утрымальныя ў ёй тлушчы. Утварэнне смегмы пачынаецца ў перыяд палавога выспявання, павялічваецца ў перыяд найбольшай палавой актыўнасці (18-25 год) і практычна адсутнічае ў старым узросце. Свежыя вылучэнні маюць белы колер і раўнамерна размеркаваны на паверхні галоўкі.
Доўгі застой смегмы ў прэпуцыяльным мяшку пры фімозе, пры парушэнні правіл асабістай гігіены спрыяюць развіццю баланіта, балапастыта, узнікненню пераракавых захворванняў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Современная сексология. Энциклопедия. — Под общей редакцией доктора медицинских наук В. А. Доморацкого. — Мн.: БелЭн., 2008. — 384 с.: іл.