Смердзь
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Смердзь | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 37 км |
Басейн | 502 км² |
Расход вады | 2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°28′54″ пн. ш. 27°00′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 52°09′24″ пн. ш. 27°07′51″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раён | Лунінецкі раён |
![]() ![]() |
Смердзь[1], Смерць[1] — рака ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня ракі 37 км. Пачынаецца ад зліцця двух каналаў за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Міжлессе, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Лахаўка. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км. Плошча вадазбору 502 км². Даліна ракі невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма шырынёй 200—300 м. Рэчышча ў вытокавай частцы каналізаванае і зарэгуляванае шлюзамі, на астатнім працягу звілістае. Шырыня рэчышча 5—10 м, у ніжнім цячэнні да 15 м.
Прытокі: рака Выдранка, Кажан-Гарадоцкі канал (праваруч), Марачанскі канал (леваруч).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Смердзь, Смерць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 53. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.