Смерць фашызму
Выгляд
| «Смерць фашызму» | |
|---|---|
| | |
| Арыгінальная назва |
руск.: Смерть фашизму |
| Тып | газета |
| Краіна | |
| Заснавана | 1944 |
| Спыненне публікацый | 13 снежня 1956 |
| Мова | руская |
Смерць фашызму — беларуская газета і орган Любчанскага падпольнага райкама КП(б)Б Баранавіцкай вобласці ў гады Другой сусветнай вайны .
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выдавалася ў партызанскай брыгадзе імя Фелікса Дзяржынскага, якая дзейнічала ў Налібоцкай пушчы . Вядома аб 14 нумарах (№ 8-22), выпушчаных з 1 красавіка па 29 чэрвеня 1944 года на рускай мове. Рэдактарам выдання з’яўляўся Н. А. Працэнка[1].
Пасля вызвалення Беларусі газета працягнула выходзіць пад назвай «Ленінскі шлях» як орган Любчанскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў рабочых Баранавіцкай, а пазней Гродзенскай вобласці (са студзеня 1954 года). Выпуск выдання спыніўся на сотым нумары за 13 снежня 1956 года ў сувязі з ліквідацыяй Любчанскага раёна[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Смерть фашизму (руск.). Белорусская энциклопедия (12 мая 2023).