Перайсці да зместу

Смерць фашыстам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Смерць фашыстам»
Арыгінальная
назва
руск.: Смерть фашистам
Тып газета
Краіна
Заснавана 1 студзеня 1944
Спыненне публікацый 20 студзеня 1960
Мова руская

Смерць фашыстам — беларуская падпольная партызанская газета часоў Другой сусветнай вайны, якая з’яўлялася органам Радашковіцкага падпольнага райкама КП(б)Б Вілейскай вобласці і партызанскага атрада «Чырвоны сцяг» брыгады імя Міхаіла Фрунзэ[1].

З 1 студзеня па 7 мая 1944 года на рускай мове было выдадзена 12 нумароў газеты (№ 1-10, 12 і 13)[1].

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх войскаў газета стала выходзіць пад назвай «Сцяг Ільіча» і з’яўлялася друкаваным органам Радашковіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў рабочых Маладзечанскай вобласці . Яе выпуск працягваўся да шостага нумара ад 20 студзеня 1960 года, пасля чаго спыніўся ў сувязі з ліквідацыяй Радашковіцкага раёна[1].

  1. а б в Смерть фашистам (руск.). Белорусская энциклопедия (5 сакавіка 2024).