Смог

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Смог у Нью-Ёрку, від з вяршыні Сусветнага гандлёвага цэнтру, 1988 г.

Смог (спалучэнне англ. "smoke", "дым" і "fog", "туман") - аэразоль, які складаецца з дыму, пылу і туману. Накрывае вялікія плошчы ў буйных населеных пунктах ў выніку сістэматычнага забруджвання гарадскога паветра. Назіраюцца два тыпы:

  • густы туман з дамешкам дыму альбо газавых адкідаў прамысловасці (напр. Лондан)
  • заслона з'едлівых газаў і аэразоляў падвышанай канцэнтрацыі (без туману), якая ўзнікае пры уздзеянні ультрафіялетавай радыяцыі Сонца ў паветры ў выніку фотахімічных рэакцый, што адбываюцца ў газавых выкідах аўтамашын і хімічных прадпрыемстваў (напр. Лос-Анджэлес).

Смог звычайна назіраецца пры слабай турбулентнасці паветра, і адпаведна, пры ўстойлівым размеркаванні тэмпературы паветра на вышыні, асабіста пры інверсіях тэмпературы, пры слабым ветры ці штылі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню з гэтай з'явай сутыкнуліся жыхары Лондана. Калі яшчэ ў ХІІІ ст. палілі вугаль, то лонданцаў усур'ёз клапаціў пах дыму - лічылася, што ён можа выклікаць захворванні. Упершыню слова "смог" было ўведзена ў 1905 г. Самым моцным з зафіксаваных прыкладаў смогу, які меў сур'ёзныя наступствы, быў смог ў г. Данора (ЗША) у 1948 г. Напрацягу 36 гадзін было зарэгістрыравана каля 20 смярцей, сотні людзей адчувалі сябе вельмі дрэнна. Яшчэ болей трагічным быў "Вялікі смог" у Лондане 1952 г., калі за некалькі дзён памерла каля 4000 чалавек, каля 100 000 захварэла. На сённяшні дзень у буйных гарадах Заходняй Еўропы і ЗША смог зрабіўся часткай мінулага з-за актыўных дзеянняў па ахове навакольнага асяроддзя.

30 кастрычніка 2014 г. значны смог быў упершыню зафіксаваны ў г. Мінску (Беларусь).

Тлумачэнне з'явы[правіць | правіць зыходнік]

Пры поўным згаранні выкапнёвага паліва (вугля, вуглевадародаў) утвараюцца досыць бяскрыўдныя прадукты - дыяксід вугляроду і вада. Аднак ва ўмовах недахопа кіслароду ўтвараецца атрутны монааксід вуглерода. Калі кіслароду ў сумесі яшчэ менш, сярод прадуктаў згарання з'яўляецца цвёрды вуглярод (у выглядзе сажы). Пры нізкіх тэмпературах і малой колькасці кіслароду разбурэнне вуглевадародаў можа суправаджацца іх ізамерызацыяй і полікандэнсацыяй, якія прыводзяць да ўтварэння поліцыклічных араматычных вуглевадародаў, у тым ліку бензапірэну, які валодае канцэрагеннымі ўласцівасцямі. Забруджванне паветра могуць выклікаць і прымесі, якія ўваходзяць у склад паліва, у першую чаргу злучэнні серы. Яе натуральная доля ў некаторых вуглях можа складаць 6%. Пры згаранні такога паліва фарміруецца дыяксід серы. Калі ён раствараецца ў кроплях вады, якія кандэнсуюцца вакол часцінак дыму, дыяксід серы істотна зніжае яе pH. "Кіслотны туман" небяспечны для здароўя, шкодна ўплывае на расліны і жывёл, разбурае металы і будаўнічыя матэрыялы.

Сажа і дыяксід серы, якія ўтвараюцца непасрэдна пры згаранні паліва, з'яўляюцца першаснымі забруджвальнікамі паветра. Ва ўмовах вільгаці і туману, што ўласцівыя зімоваму Лондану, яны зрабіліся прычынай распаўсюджвання доўгатэрміновых смогаў, якія прыводзяць да росту захворванняў лёгкіх.

Адной з асноўных крыніц смогаў з'яўляецца распаўсюджанне аўтамабільнага транспарту, а таксама лясныя і тарфяныя пажары каля буйных гарадоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]