Смольня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Смо́льня — сяліба ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, адна з мемарыяльных сядзіб Якуба Коласа. Аддалена на 1,5 км ад Мікалаеўшчыны.

У 1910 годзе сям’я Міцкевічаў пераязжае са згарэлай Мікалаеўскай карчмы ва ўрочышча Смольня каля мястэчка, дзе яна атрымала дазвол будавацца. У ёй жылі маці Якуба Коласа Ганна, дзядзька Антось, браты Уладзь, Міхась і Язэп, сёстры Міхаліна, Алена і Марыя. З прычыны таго, што Якуб Колас падчас будаўніцтва сялібы адбываў пакаранне ў Мінскім астрозе за настаўніцкі з’езд, упершыню ён наведаў у 1911 годзе. У тым жа годзе ён пасадзіў у Смольні ліпы, пад якімі ў 1912 годзе праходзіла першая сустрэча Якуба Коласа з Янкам Купалам. Паэт бываў у Смольні ў 19111914 гадах, дзе працаваў над паэмамі «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Апошні раз наведаў сялібу 30 красавіка 1956 года[1].

У 1967 годзе ў Смольні быў адкрыты літаратурны музей, размешчаны ў адмыслова пабудаваным цагляным будынку. Пабудовы часоў паэта ў 1972 годзе былі адноўлены і зараз у іх выстаўляюцца побытавыя рэчы, якімі карысталіся Міцкевічы, фатаздымкі, каштоўныя дакументы, рэдкія выданні твораў паэта.

Ліпы, пасаджаныя Якубам Коласам у 1911 годзе з’яўляюцца батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння.

Зноскі