Сморгаўскі тракт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сморгаўскі тракт
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Гістарычны раён Сморгаўка
Назва ў гонар Сморгаўка

Смо́ргаўскі тракт — тракт у Цэнтральным раёне Мінска. Ідзе ад вуліцы Кахоўскай да Прыгараднай, перасякае Брагінскі сквер.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сморгаўскі тракт названы па засценку (хутары) Сморгаўка (Сморгаўцы) і аднайменным прадмесці. Засценак месціўся прыкладна там, дзе цяпер вуліца Прыгарадная і зялёная зона, якая пераходзіць у ворныя землі. У сярэдзіне XIX ст. у месцы, дзе сыходзяцца вуліца Чарвякова і Сморгаўскі тракт, было звычайнае скрыжаванне дзвюх дарог: налева — на Даўгінава (старажытная вёска ў Вілейскім раёне, важны пункт на шляху з Варшавы ў Полацк), направа — на Сморгаўку[1]. Пазней гэтыя дарогі ператварыліся ў вуліцы і атрымалі свае назвы — Даўгінаўскі і Сморгаўскі тракты. Пасля на скрыжаванні з’явіліся хаты, вырас прыватны сектар. У 1960-х гадах ля прыватнага сектара пабудаваныя 5-павярховыя хрушчоўкі[2].

Зноскі

  1. Галіна Новікава. Даўгінава //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 211.
  2. Александр Лычавко. Интересные факты о легендарной площади Перемен. The Village (24 кастрычніка 2020).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]