Смурфы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мастак Пейо і смурфы

Смурфы (англ.: The Smurfs), вядомыя таксама пад назвамі смэрфы, штрумфы, штрумпфы (фр.: Les Schtroumpfs) — істоты, прыдуманыя і намаляваныя бельгійскім мастаком П'ерам Кюлліфарам (фр.: Pierre Culliford), што працаваў пад псеўданімам Пейо (Peyo). Упершыню свет пабачыў смурфаў у журнале коміксаў «Le Journal de Spirou» 23 кастрычніка 1958 года, у 1980-х пачаў выпускацца анімацыйны серыял «Smurfs», менавіта тады ў англамоўным свеце адбыўся ўсплёск папулярнасці гэтых маленькіх істот.

Смурфы і кніга рэкордаў Гінэса[правіць | правіць зыходнік]

Стывен Паркс (з Вялікай Брытаніі) пачаў збіраць смурфаў яшчэ ў дзяцінстве і з тых часоў не спыняўся. На 28 студзеня 2010 яго калекцыя дасягнула 1061 штук, уключаючы фігуркі калядных і велікодных смурфаў, а таксама смурфаў ў гісторычных касцюмах.

На сакавік 2011 года калекцыя Андрэаса Шюссера (Германія) налічвала 3173 розных смурфаў. Збіраць фігуркі смурфаў Андрэас пачаў ў 2000 годзе.

18 ліпня 2008 на вуліцах ірландскага горада Кастлэблэйні сабралася 1253 людзей у касцюмах смурфаў — масавы флэшмаб людзей у вобразе смурфаў.

Сусветны дзень смурфаў[правіць | правіць зыходнік]

25 чэрвеня 2011 адбыўся Сусветны дзень смурфаў. Акцыя была прымеркаваная да дня нараджэння стваральніка казачных герояў, бельгійскага мастака Пейо (25 чэрвеня яму споўнілася б 83 гады), і выхаду фільма «Смурфікі» на вялікім экране 11 жніўня 2011 года.

У рамках «Сусветнага дня смурфаў» ўсіх прыхільнікаў работ Пейо з усяго свету запрасілі на смурфамерапрыемствы, каб, сярод іншага, усталяваць новы сусветны рэкорд у «Кнізе рэкордаў Гінэса»: самая шматлікая група людзей у касцюмах смурфаў за суткі. Мерапрыемства праходзіла адначасова ў дзясятцы краін.

Каб увайсці у «Кнігу рэкордаў Гінэса», неабходна было сабраць не менш 2510 смурфікі у 12 гарадах свету, а каб стаць смурфікам, удзельнікам мерапрыемства неабходна было пераапрануцца ў адпаведны смурфастрой: белую смурфашапачку, белыя штаны і чаравікі, блакітныя футболкі, а таксама папаўняць сінімі.

Гарады-ўдзельнікі акцыі «Сусветнага дня смурфікаў»: Брусель (Бельгія), Афіны (Грэцыя), Гаага (Галандыя), Дублін (Ірландыя), Мехіка (Мексіка), Панама-Сіці (Панама), Варшава (Польшча), Йаганесбург (ПАР).

См. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • smurfs.com — афіцыйны сайт (англ.)