Смыга
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Смыга | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Смига | |||||
|
|||||
| 50°14′24″ пн. ш. 25°45′57″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Ровенская вобласць | ||||
| Раён | Дубенскі раён[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1861 | ||||
| Першая згадка | 1861 | ||||
| Ранейшыя назвы | Кенеберг | ||||
| ПГТ з | 1981 | ||||
| Плошча | 34,17 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 224 ± 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 2490 чалавек (2024) | ||||
| Шчыльнасць | 77,7 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3656 | ||||
| Паштовы індэкс | 35680 | ||||
| Аўтамабільны код | BK і НК / 18 | ||||
| КААТУУ | 5621655900 | ||||
| gska2.rada.gov.ua/pls/z7… | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Смыга[1] (укр.: Смига) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дубенскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Крэменец — Камяніца-Валынская. Праз мястэчка праходзіць аўтадарога Дубна — Крэменец.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1861 годзе як Кенэберг. У 1860 годзе ўладальнік мясцовасці граф Берг, які жыў у Студзінцы, запрашае з Прусіі і пасяляе тут дзесяць сем’яў немцаў спецыялістаў-клёпачнікаў. Яны з дуба выраблялі клёпкі для бочак з півам, віном і гарэлкай. Было пабудавана два вялікія склады для гатовай прадукцыі. Паселішча немцаў спачатку не мела назвы. У падзяку свайму гаспадару графу Бергу паселішча назвалі Кенэнберг, па прозвішчы двух уладальнікаў — Кенэ і Берга, Берг прадаў немцу Кенэ лес. Кенэ збудаваў тартак і пачаў распілоўваць драўніну. Для рабочых ён пабудаваў два баракі, а потым сюды перасяліліся і лесарубы. Паводле падання ў 1906 годзе Берг, а магчыма і Кенэ, праклаў чыгунку, але праз пяць гадоў усё гэта прадаў барону Струвэ з Даніі. З часам Стувэ пашырыў магутнасці тартака, збудаваў вузкакалейку, млын, наладзіў вытворчасць гонты і іншы дрэваапрацоўчы промысел. Але перад Першай сусветнай вайной амаль усе немцы павяртаюцца да Прусіі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

