Смілавіцкае падняцце
Выгляд
Смілавіцкае падняцце (ад назвы г.п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна) — тэктанічная структура ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобл., ускладняе Прыаршанскую монакліналь Беларускай антэклізы па ўчастку сучлянення з Чэрвеньскім структурным залівам Аршанскай упадзіны. Вылучана электра- і сейсмаразведкамі, буравымі работамі.
Выдзяляецца па паверхні фундамента, рыфейскіх, вендскіх і сярэднедэвонскіх адкладах, выцягнута у паўночна-ўсходнім напрамку. Памеры 23х10,5 км. Амплітуда 150 м. Паўночна-заходняе крыло ўскладнена разрыўным парушэннем паўночна-ўсходняга распасцірання амплітудай 100 м.
Фарміраванне Смілавіцкага падняцця адбывалася ў рыфейскі, вендскі і дэвонскі час.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смілавіцкае падняцце // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.