Сміт (востраў у Чэсапікскім заліве)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сміт
англ. Smith
Гавань на востраве
Гавань на востраве
Характарыстыкі
Плошча11,5 км²
Насельніцтва276 чал.
Шчыльнасць насельніцтва24 чал./км²
Размяшчэнне
37°59′03,50″ пн. ш. 76°02′19,80″ з. д.HGЯO
АкваторыяЧэсапікскі заліў
Краіна
Сміт (востраў у Чэсапікскім заліве) (ЗША)
Сміт
Сміт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сміт (англ.: Smith) — найбуйнейшы востраў Чэсапікскага заліва. Большая частка адміністрацыйна належыць да амерыканскага штата Мэрыленд, поўдзень — да амерыканскай садружнасці Вірджынія. Плошча — 11,5 км². Насельніцтва (2010 г.) — 276 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Сміт знаходзіцца ў 7,8 км на захад ад узбярэжжа штата Мэрыленд. Большая частка вострава ўяўляе забалочаныя землі, злучаныя вузкімі пратокамі. У выніку эрозіі і падвышэння ўзроўню акіяна плошча сушы паступова скарачаецца. У 1922 г. пасля чарговага ўрагана было затоплена больш за палову тагачаснай тэрыторыі. У мінулым воды каля Сміта славіліся багаццем крабаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першаадкрывальнікам вострава лічыцца Джон Сміт, які высадзіўся на мясцовы бераг у 1608 г. і даў яму назву астравы Расэлс. Сучасную назву востраў атрымаў паміж 1659 г. і 1686 г., калі на ім апынуліся перасяленцы з Корнуала, Уэльса і Англіі. Адным з першых землеўладальнікаў быў Генры Сміт, у гонар якога нараклі ўвесь востраў. Да 1807 г. тут спыняліся піраты. Галоўным заняткам тубыльцаў здаўна з'яўляліся рыбалоўства, лоў крабаў і вустрыц.

У нашы дні на востраве Сміт існуюць тры паселішчы. Сувязь з мацерыком адбываецца толькі дзякуючы лодкам і нерэгулярнаму парому. Улады штата Мэрыленд высоўваюць праекты перасялення мясцовых жыхароў у сувязі з небяспекай затаплення, аднак сустракаюць іх адмоўную рэакцыю. Тубыльцы Сміта стварылі грамадскую арганізацыю, што збірае грошы на выратаванне сушы.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Многія жыхары вострава Сміт з'яўляюцца прамымі нашчадкамі перасяленцаў XVII ст. Яны размаўляюць на асабістым дыялекце, што сфарміраваўся ў выніку ізаляцыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]