Снегавая лінія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Снегавая лінія — узровень зямной паверхні, вышэй якога назапашванне цвёрдых атмасферных ападкаў пераважае над іх раставаннем і выпарэннем.

Снегавая лінія фармуецца пад уздзеяннем кліматычных асаблівасцяў дадзенай тэрыторыі, перш за ўсё суадносін цяпла і вільготнасці, а таксама макра- і мезарэльефа. Яна ўяўляе сабой адлюстраванне ніжняга ўзроўню хіонасферы ў рэальных умовах рэльефу зямной паверхні. Снегавая лінія зніжаецца ў халодных і вільготных раёнах і падымаецца ў цёплых і засушлівых. У Антарктыцы яна апускаецца да ўзроўню мора, а ў Арктыцы размешчана на некалькі сотняў метраў вышэй за ўзровень мора. Найбольшай вышыні снегавая лінія дасягае ў сухіх трапічных і субтрапічных раёнах (на Тыбецкім нагор'і і паўднёваамерыканскіх Андах да 6,5 км), зніжаючыся на экватары да 4,4 км.

Віды снегавой лініі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кліматычная снегавая лінія (тэарэтычная) — ніжняя мяжа захавання часткі выпадаючых цвёрдых ападкаў на гарызантальнай незацененай паверхні.
  • Узровень 365 — самы нізкі вышынны ўзровень, на якім снежны полаг ляжыць круглы год. Вылічаецца інтэрпаляцыяй уверх дадзеных аб працягласці залягання снегу.
  • Сапраўдная снегавая лінія (мясцовая) — найвышэйшае становішча снегавой лініі ў канцы лета на рэальнай паверхні.
  • Сезонная снегавая лінія (мяжа сезоннага снегу) — ніжняя мяжа распаўсюджвання снежнага полага ў дадзены момант.
  • Араграфічная снегавая лінія — ніжняя мяжа пастаянных снежнікаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 66. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Гляциологический словарь / Под ред. В. М. Котлякова. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984. — 527 с.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]