Сноў
Аграгарадок
Сноў
| ||||||||||||||||||||||||||
Сноў на Вікісховішчы |
Сноў[3] (трансліт.: Snoŭ, руск.: Снов) — аграгарадок[4] у Беларусі, на рацэ Сноўка. Цэнтр сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны за 30 км на захад ад Нясвіжа, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Мінск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Нясвіж — Баранавічы.
У наваколлі шэраг участкаў з узгорыста-ўвалістым рэльефам, тэрыторыя належыць да Капыльскай грады.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку К. Бугі, назву ракі Сноў славяне прынеслі з сабою са славянскай прарадзімы з-за Прыпяці і яна суадносіцца з назвамі рэк Сноў (прыток Дзясны) і Снова (прыток Тускара)[5]. Гідронім Снова параўноўваюць са ст.-інд. snāuti «сачыцца, цячэ»[6].
Назва ракі Сноўка тлумачыцца ад і.-е. *(s)nāu- // nāu- «плысці, цячы»: *snū > sny > Snъve, Snъvь; сюды ж ст.-інд. snāuti «цячы, сачыцца, абмывацца»; гр. νεω (з *snevō) «плыву»; параўн. яшчэ snāpáyati «крапаць, плаваць», авест. snaδa- «ліць»[7].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Сноў датуецца 18 ліпеня 1478 года[8]. Пад 1529 годам ён згадваецца як маёнтак паноў Сноўскіх. У 1564 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.

У пачатку XVII стагоддзя Сноў перайшоў у валоданне Я. Пратасевіча, потым — роду Рдултоўскіх. У 1650 годзе тут з’явілася каталіцкая парафія, з 2 жніўня 1699 года дзейнічаў касцёл.
З 1767 года ў Снове дзейнічала грэка-каталіцкая царква. У часы Барскай канфедэрацыі (1768—1772) мястэчка спазнала значныя разбурэнні. 15 верасня 1785 года тут спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сноў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Навагрудскага павета. У вайну 1812 года 9 лістапада тут адбыўся бой французскай дывізіі Я. Дамброўскага з рускімі казакамі. У 1827 годзе ў мястэчку пабудавалі палац, у 1836 годзе ў Ніжнім Снове — бровар.
У 1854 годзе Сноў перайшоў ад Рдултоўскіх ва ўласнасць баронаў Гарцінгаў, якім належаў да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. Станам на 1861 год у Снове было 45 двароў, царква, сінагога, цагельня, у 1865 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Горным Снове было 91 жыхароў, 19 двароў, бровар (заснаваны ў 1891 годзе), капліца, у Дольным Снове (да 1939 года таксама называўся Сінілава) — 70 жыхароў, 16 двароў, бровар, сыраварня.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Нясвіжскага павета. У гэты час мястэчка стала цэнтрам штабаў двух памежных структур Польскай рэспублікі: палка Корпуса аховы памежжа «Сноў» і батальёна Корпуса аховы памежжа «Сноў».
У 1939 годзе Сноў увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета Нясвіжскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, бальніца. У 1990-я гады Сноў і Дольны Сноў злучыліся. Станам на 2000 год у вёсцы было 1157 двароў. У 2008 годзе нададзены статус аграгарадка[4].
- Мястэчка на старых здымках
- Касцёл пасля перабудовы
- Касцёл пасля вяртання каталікам
- Рынак

Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Снове працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]- СВК «Агракамбінат «Сноў»
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Казьмадзям’янаўская царква (1836), вул. Клецкая, 1 (інв. № 621/С-21935) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000489. - Сядзібна-паркавы комплекс Гарцінгаў «Горны Сноў» (XIX ст.). Былы сядзібны дом (сярэдзіна ХІХ стагоддзя), вул. Клецкая, 3 (інв. № 621/С-14148) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000490. - Касцёл Яна Хрысціцеля (канец ХVIII стагоддзя), вул. Нясвіжская, 15 (інв. № 621/С-21895) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000499. - Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх. Былы палацава-паркавы ансамбль: палац, парк (1827), вул. Нясвіжская, 2А/1 (інв. № 621/С-10061) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000500.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Могілкі: ваенныя часоў Першай сусветнай вайны, старыя хрысціянскія.
- Брацкія могілкі (1941–1944 гады) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000501. - Брацкія могілкі (1918–1920 гады) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000502.
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сінагога.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Краявіды Снова
- Каталіцкі касцёл Св. Іаана Хрысціцеля
- Будынак школы
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Сяргеевіч Падгайскі — беларускі спявак (барытон).
- Аляксандр Аляксандравіч Пятроўскі (1953—2019) — беларускі спецыяліст у галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 Решение Несвижского районного Совета депутатов от 24 января 2008 года № 39 «О преобразовании деревень Несвижского района в агрогородки»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2025. Праверана 7 чэрвеня 2025.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 883-884.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 149.
- ↑ Етимологічний словник літописних географічних назв Південної Русі. Київ, 1985. С. 144.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wileńskiej / Wyd. J. Fijałek, W. Semkowicz. T. 1, z. 1—3. — Kraków, 1932—1948. 1939. Z. 2 [1468-1501]. (Wyd. Kom. Hist. PAU. Nr 81). Nr 311. S. 366—367, nr 311. [KDKDW]; Jasas R. Pergamentų katalogas / Parengė R. Jasas. — Vilnius, 1980. P. 46-47, nr. 88.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ↑ SgKP 1889.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Князева В. Сноў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Князева В. М. Сноў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 70—71. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Snów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 937.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сноў- Сноў на Radzima.org
- Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury’s Corner. Мястэчка Сноў Архівавана 24 кастрычніка 2012.
- Вандроўка ў Сноў Архівавана 4 жніўня 2012. (руск.)
- Сноў на сайце «Глобус Беларуси» (руск.)
