Сняданак у Тыфані (раман)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
«Сняданак у Тыфані»
Жанр: проза, сацыяльная камедыя
Аўтар: Трумэн Капотэ
Мова арыгінала: англійская
Дата напісання: 1958
Дата першай публікацыі: 1958
Выдавецтва: Random House[d]
Электронная версія

«Сняданак у Тыфані» (англ.: Breakfast at Tiffany's) — самы знакаміты раман амерыканскага пісьменніка Трумэна Капотэ[1]. Упершыню апублікаваны ў 1958 годзе[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі рамана разгортваюцца ў Нью-Ёрку[2]. Маладая 18-19-гадовая дзяўчына Холі Галайтлі на працягу года сябруе і сустракаецца з безыменным апавядальнікам, які жыве па суседству, у яе пад'ездзе. Дзяўчына любіць наведваць свецкія мерапрыемствы ў пошуках багатых і паспяховых мужчын. Холі нярэдка вядзе размовы з апавядальнікам і дзеліцца з ім рознымі падрабязнасцямі свайго жыцця і адкрытымі меркаваннямі пра Нью-Ёрк.

Гэтую маладую эксцэнтрычную дзяўчыну вабіць свет багатых людзей, якія могуць сабе дазволіць набываць зіхоткія дыяментавыя калье. Холі кіруецца ў сваіх учынках толькі голасам сэрца, спалучаючы ў сабе чароўнае абаянне сапраўднай жанчыны і дзіцячую наіўнасць і непасрэднасць. Яна нібыта увасабляе ў сабе сутнасць Нью-Ёрку — горада, дзе мары і жыццё адгароджаны прыцягальнымі і яркімі вітрынамі крам і кафэ[1].

Экранізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1961 годзе кніга была экранізавана. Галоўную ролю выканала актрыса Одры Хепбёрн[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Роман Т.Капоте “Завтрак у Тиффани” (руск.) . Праверана 17 сакавіка 2013.
  2. 2,0 2,1 Завтрак у Тиффани. Праверана 17 сакавіка 2013.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.